Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп прыняў намінацыю кандыдата ў прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі і выступіў з праграмнай прамовай. ФОТА


Былы прэзыдэнт ЗША і кандыдат у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі ў 2024 годзе Дональд Трамп разам з жонкай Мэланіяй Трамп падчас апошняга дня Нацыянальнай канвэнцыі Рэспубліканскай партыі ў 2024 годзе на форуме ў Мілўокі, штат Вісконсін, 18 ліпеня 2024
Былы прэзыдэнт ЗША і кандыдат у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі ў 2024 годзе Дональд Трамп разам з жонкай Мэланіяй Трамп падчас апошняга дня Нацыянальнай канвэнцыі Рэспубліканскай партыі ў 2024 годзе на форуме ў Мілўокі, штат Вісконсін, 18 ліпеня 2024

Празь пяць дзён пасьля замаху на яго жыцьцё Дональд Трамп з павязкай на галаве ў чацьвер увечары зьвярнуўся да Нацыянальнага зьезду Рэспубліканскай партыі, каб прыняць прэзыдэнцкую намінацыю сваёй партыі.

Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 18 ліпеня прыняў прэзыдэнцкую намінацыю сваёй партыі і выступіў з прамова, накіраванай на аб’яднаньне ягонай партыі і нацыі ў цэлым у падтрымку ягонай трэцяй запар спробы заняць Белы дом, піша «Голас Амэрыкі».

Падчас свайго выступу ў чацьвер Дональд Трамп апісаў, як ён цудам выжыў пасьля замаху на сваё жыцьцё, расказваючы захопленай аўдыторыі на Рэспубліканскім нацыянальным зьезьдзе ў сваім першым выступе пасьля нападу, што ён знаходзіцца тут «з ласкі Усёмагутнага Бога».

«Я пачуў моцны сьвісьцячы гук і адчуў, як нешта стукнула мяне вельмі-вельмі моцна па правым вуху, — сказаў ён, выступаючы на сцэне ў Мілўокі з павязкай, якая ўсё яшчэ пакрывае ягонае вуха. — Я сказаў сабе: „Ваў, што гэта было? Гэта можа быць толькі куля“».

У адказ на словы экс-прэзыдэнта, які сказаў, што «мяне не павінна было быць тут», аўдыторыя закрычала ў адказ: «Так, ты павінен быць тут!» На вялікіх экранах у глыбіні сцэны ў гэты момант паказвалі фатаздымкі акрываўленага Трампа. Ён пахваліў агентаў Сакрэтнай службы, якія кінуліся да яго на дапамогу, і аддаў даніну павагі загінуламу ад кулі стралка Коры Кампэратару, жыхару Пэнсільваніі.

Форум Рэспубліканскай партыі ЗША ў Мілўокі
Форум Рэспубліканскай партыі ЗША ў Мілўокі

Былы прэзыдэнт заняў незвычайна прымірэнчую пазыцыю ў першыя моманты сваёй прамовы, калі ён афіцыйна прымаў партыйную намінацыю на пасаду прэзыдэнта.

«Я балятуюся ў прэзыдэнты для ўсёй Амэрыкі, а не для паловы Амэрыкі, таму што няма перамогі ў тым, каб перамагчы на выбарах для паловы Амэрыкі», — сказаў ён, што стала прыкметнай зьменай у звычайна ваяўнічым тоне былога прэзыдэнта.

Зрэшты, Трамп неўзабаве перайшоў да звыклых нападак на адміністрацыю Байдэна, сьцьвярджаючы бяз доказаў, што крымінальныя абвінавачаньні ў дачыненьні яго зьяўляюцца палітычна матываванымі спробамі перадухіліць яго выбраньне.

Падчас сваёй прамовы Трамп шмат гаварыў пра эканоміку. Ён заявіў, што падчас ягонага прэзыдэнцтва інфляцыі не было, правёўшы кантраст паміж сваёй адміністрацыяй і адміністрацыяй прэзыдэнта Джо Байдэна, першыя гады кіраваньня якога суправаджалі высокія тэмпы інфляцыі.

Дональд Трамп
Дональд Трамп

Акрамя таго, ён чарговы раз заявіў, што падчас свайго кіраваньня ён ажыцьцявіў найбуйнейшае ў гісторыі ЗША скарачэньне падаткаў:

«Выдатная эканоміка, найбуйнейшае ў гісторыі скарачэньне падаткаў, найбуйнейшае ў гісторыі скарачэньне дзяржаўнага рэгуляваньня, стварэньне Касьмічных сіл, аднаўленьне нашых Узброеных Сіл. Мы зрабілі шмат», — сказаў ён, паабяцаўшы зьнізіць падаткі і адначасова скараціць фэдэральны абавязак, які перавышае 36 трлн даляраў.

Яшчэ адно пытаньне, якое хвалюе шматлікіх амэрыканцаў — міграцыя, і Трамп не абышоў яго ў сваім выступе.

«Крызіс, і ён адбываецца проста цяпер, — масавае ўварваньне на нашу паўднёвую мяжу, якое прывяло да няшчасьцяў, злачыннасьці, галечы, хвароб і разбурэньняў у грамадах па ўсёй нашай краіне. Ніхто ніколі ня бачыў нічога падобнага», — заявіў ён.

«Я пакончу з крызісам нелегальнай іміграцыі, закрыўшы нашу мяжу і дабудаваўшы сьцяну, большую частку якой я ўжо пабудаваў. Наконт сьцяны мы мелі справу зь вельмі складаным Кангрэсам, і я сказаў: „Усё ў парадку, мы ня будзем зьвяртацца ў Кангрэс“. Я называю гэта ўварваньнем. Мы выдзелілі нашым вайскоўцам амаль 800 мільярдаў даляраў. Я сказаў, што вазьму крыху гэтых грошай, таму што гэта ўварваньне. Сьцяна ўжо пабудаваная, большая частка сьцяны ўжо пабудаваная, і мы пабудавалі яе за кошт гэтых сродкаў. Бо што яшчэ можа быць лепш за гэта? Мы павінны спыніць уварваньне ў нашу краіну, якое забівае сотні тысяч людзей за год. Мы не дазволім гэтаму здарыцца», — заявіў Трамп.

Дональд Трамп з забінтаваным вухам пасьля раненьня падчас замаху, а таксама прыхільнікі і ўдзельнікі зьезду ў Мілўокі, якія носяць павязкі на вушах у знак павагі да Трампа падчас Нацыянальнай канвэнцыі Рэспубліканскай партыі. 16 ліпеня 2024
Дональд Трамп з забінтаваным вухам пасьля раненьня падчас замаху, а таксама прыхільнікі і ўдзельнікі зьезду ў Мілўокі, якія носяць павязкі на вушах у знак павагі да Трампа падчас Нацыянальнай канвэнцыі Рэспубліканскай партыі. 16 ліпеня 2024

Частку свайго выступу рэспубліканскі кандыдат прысьвяціў пытаньням замежнай палітыкі. Экс-прэзыдэнт абвінаваціў дзейную адміністрацыю ў стварэньні «міжнародных крызісаў», да якіх ён аднёс «жахлівую вайну з Расеяй і Ўкраінай, якая ніколі б не здарылася, калі б я быў прэзыдэнтам, і вайну, выкліканую нападам на Ізраіль, якая ніколі б ня здарылася, калі б я быў прэзыдэнтам».

«Пры прэзыдэнту Трампу Расея не захапіла нічога», — заявіў Трамп.

Ён нагадаў аб барацьбе сваёй адміністрацыі з «Ісламскай дзяржавай», а таксама аб перамовах з кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам, сказаўшы, што «добра ладзіць з кімсьці, у каго ёсьць шмат ядзернай зброі».

У сваёй прамове ён таксама згадаў прэмʼер-міністра Вэнгрыі Віктара Орбана, назваўшы яго «цьвёрдым лідэрам». На мінулым тыдні экс-прэзыдэнт ЗША і вэнгерскі прэмʼер сустрэліся ў Мар-а-Ляга, рэзыдэнцыі Трампа ў Флорыдзе.

Крытыку з боку Трамп зазналі і дзеяньні ўлад ЗША падчас вываду амэрыканскіх войскаў з Афганістану ў 2021 годзе.

«Пры правільным кіраўніцтве ўсе бедзтвы, якія мы цяпер перажываем, будуць выпраўленыя, і вельмі-вельмі хутка. Таму сёньня ўвечары, незалежна ад таго, падтрымлівалі вы мяне ў мінулым ці не, я спадзяюся, што вы падтрымаеце мяне ў будучыні, таму што я вярну амэрыканскую мару. Гэта тое, што мы зьбіраемся зрабіць. Вы нават ня чуеце пра амэрыканскую мару. Зь вялікай пакорай я прашу вас цешыцца будучыні нашай краіны», — заявіў Трамп.

Зьезд у Мілоўкі
Зьезд у Мілоўкі

Прамова завяршыла чатырохдзённае мерапрыемства, на якім паплечнікі па партыі сустрэлі яго зь любоўю. Як піша Reuters, усе рэспубліканцы цяпер «здаецца, цалкам пад ягоным уплывам».

78-гадовы былы прэзыдэнт, вядомы гатоўнасьцю крытыкаваць сваіх палітычных супернікаў у абедзьвюх партыях, паабяцаў прапанаваць больш мяккае і асабістае пасланьне аб адзінстве пасьля перажытага ім замаху.

Прамова Трампа стала кульмінацыяй і заключэньнем грандыёзнага чатырохдзённага рэспубліканскага форуму, на які ў Мілўокі сабраліся тысячы кансэрватыўных актывістаў і абраных службовых асоб у штаце Вісконсін, напярэдадні выбараў, у якіх зараз удзельнічаюць два вельмі непапулярныя кандыдаты. Але менш чым за чатыры месяцы да выбараў у гонцы магчымы значныя зьмены.

Тым часам Абама заклікаў Байдэна зьняцца з гонкі

Выступ Трамп адбываецца ў той момант, калі 81-гадовы прэзыдэнт Джо Байдэн усё яшчэ ня страціў намінацыю сваёй партыі, сутыкнуўшыся з пастаянным ціскам з боку ключавых саюзьнікаў у Кангрэсе, донараў і нават былога прэзыдэнта Барака Абамы, якія асьцерагаюцца, што ён можа ня выйграць перавыбраньне пасьля катастрафічных дэбатаў.

Доўгі час саюзьнікі заклікалі Байдэна да больш актыўнай кампаніі, але замест гэтага ён знаходзіцца ў ізаляцыі ў сваім доме на пляжы ў Дэлавэры пасьля таго, як у яго быў дыягнаставаны COVID-19.

Хоць Трамп, які часта выступае з гучнымі заявамі, імкнецца да мякчэйшага тону ў чацьвер увечары, праграма заключнага дня зьезду была таксама накіраваная на дэманстрацыю сілы, што стала ўскосным папрокам Байдэну.

Як паведамляе Reuters, Трамп пабіў рэкорд самай працяглай прамовы на зьезьдзе ў гісторыі, працягласьць якой склала каля паўтары гадзіны. Яму ўжо належыць рэкорд 2016 году — 1 гадзіну 14 хвілін.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG