Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатырох беларусаў затрымалі ў Італіі за кантрабанду цыгарэт


Цыгарэты, канфіскаваныя ў беларусаў. Фота з прэс-рэлізу Агенцтва па мытні і манаполіях і Фінансавай гвардыі Італіі
Цыгарэты, канфіскаваныя ў беларусаў. Фота з прэс-рэлізу Агенцтва па мытні і манаполіях і Фінансавай гвардыі Італіі

У міжнародным аэрапорце Катаніі, які знаходзіцца на італьянскім востраве Сыцылія, затрымалі чатырох беларусаў, якіх падазраюць у кантрабандзе цыгарэт, паведамляецца ў сумесным прэс-рэлізе Агенцтва па мытні і манаполіях і Фінансавай гвардыі Італіі.

Выпадкі незаконнага ўвозу цыгарэт выявілі ў пэрыяд з красавіка па ліпень 2024 году падчас праверак, якія праводзілі на рэйсах з Грэцыі (прамых і транзытных) у рамках барацьбы з кантрабандай тытунёвых вырабаў замежнай вытворчасьці.

За гэты пэрыяд у багажы чатырох грамадзян Беларусі (двое зь іх прыбылі з Салёнікаў транзытам праз Штутгарт і Атэны, яшчэ двое — прамым рэйсам з Атэнаў) знайшлі цыгарэты замежнай вытворчасьці без італьянскіх акцызных марак агульнай вагой 215,5 кг.

Цыгарэты кафіскавалі. Пасьля гэтага траіх беларусаў арыштавалі і перадалі ў распараджэньне судовых уладаў, яшчэ аднаго пакінулі на волі.

За кантрабанду цыгарэт у Італіі беларусам пагражае турэмнае зьняволеньне на тэрмін ад двух да пяці гадоў. Таксама на іх накладуць штраф у памеры 5,16 эўра за кожны ўмоўны грам тытуню, які яны перавозілі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG