Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых паломнікаў у Саудаўскай Арабіі перавысіла тысячу чалавек


Паломнікі падчас хаджу ў горадзе Мэкка, чэрвень 2024
Паломнікі падчас хаджу ў горадзе Мэкка, чэрвень 2024

У Саудаўскай Арабіі падчас хаджу загінулі ўжо больш за тысячу чалавек. Аб гэтым паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы.

Сярод загінулых сама меней 658 грамадзян Эгіпту, 68 — Індыі, 60 — Ярданіі, 35 — Пакістану, 35 — Тунісу. ТАСС са спасылкай на генконсульства Расеі піша пра пяцёх загінулых расейцах.

Па дадзеных AFP, больш за палову загінулых — гэта незарэгістраваныя паломнікі, многія зь якіх ня маюць доступу да кандыцыянаваных памяшканьняў і мэдыцынскай дапамогі.

На хадж у Мэкку з розных краін прыбылі звыш 1,5 млн чалавек з 22 краін. Па дадзеных Саудаўскага нацыянальнага мэтэаралягічнага цэнтру, 17 чэрвеня, у панядзелак, тэмпэратура паветра ў цені Вялікай мячэці ў Мэццы склала 51,8 градуса паводле Цэльсію, а ў аўторак — 47 градусаў.

Чалавеку, які пацярпеў ад сьпёкі, дапамагае супрацоўнік сіл бясьпекі Саудаўскай Арабіі, 16 чэрвеня 2024
Чалавеку, які пацярпеў ад сьпёкі, дапамагае супрацоўнік сіл бясьпекі Саудаўскай Арабіі, 16 чэрвеня 2024

На фатаграфіях і відэа, якія публікуюць у сацыяльных сетках, відаць, што целы людзей, накрытыя тканінай, ляжаць проста на вуліцы. Многія паломнікі знаходзяцца на вуліцы пад пякучым сонцам. У Міністэрстве аховы здароўя краіны раней паведамілі, што зь цеплавым ударам было шпіталізавана больш за дзьве тысячы паломнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG