Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад сустрэчай футбольнага Эўра ў Гамбургу нямецкая паліцыя страляла ў чалавека зь сякерай


Перакрыты раён Рыпэрбан у Гамбургу
Перакрыты раён Рыпэрбан у Гамбургу

Здарэньне адбылося напярэдадні матчу Польшча — Нідэрлянды.

Нямецкая паліцыя страляла ў Гамбургу ў мужчыну зь сякерай, які нёс «запальную прыладу». Здарэньне адбылося ў Рэпэрбане — папулярным забаўляльным раёне ў цэнтры Гамбургу, піша брытанскае выданьне Express.

У заяве гамбурскай паліцыі гаворыцца: «У раёне Санкт-Паўлі зараз праводзіцца буйная паліцэйская апэрацыя. Паводле папярэдніх зьвестак, чалавек пагражаў супрацоўнікам паліцыі сякерай і запальным прыстасаваньнем. Паліцыя ўжыла агнястрэльную зброю. Зламысьнік атрымаў раненьні, яму зараз надаюць мэдычную дапамогу».

У заплечніку ў мужчыны была бутэлька з «кактэйлем Молатава», як падазрае паліцыя, ён хацеў кінуць яе ў натоўпе, паведамляе нямецкае выданьне Bild.

Першапачаткова быў выкарыстаны пярцовы балёнчык, перш чым адзін афіцэр зрабіў папераджальны стрэл, каб паспрабаваць спыніць мужчыну.

Відавочцы паведамляюць, што чулі чатыры гучныя стрэлы, перш чым атрад паліцыі ўварваўся на Рыпэрбан. Пасьля страляніны раён, разьмешчаны непадалёк ад афіцыйнай фан-зоны Эўра-2024, перакрылі на патрабаваньне паліцыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG