Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі на 4-ы дзень адрэагавала на забарону правозіць прадукты ў Літву


Літоўская мяжа. Ілюстрацыйнае фота
Літоўская мяжа. Ілюстрацыйнае фота

У МЗС Беларусі 7 чэрвеня выклікалі часовых павераных Літвы і прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі.

У канцы красавіка Літва ўхваліла рашэньне аб забароне ўвозу сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў з Расеі і Беларусі. Забарона ўступіла ў сілу 3 чэрвеня, тады ж людзям, якія ехалі зь Беларусі ў Літву, пачалі забараняць увозіць любыя прадукты.

Праз час забарону зьмякчылі, дазволіўшы правозіць харчы ў раскрытых упакоўках.

7 чэрвеня на крызіс адрэагаваў МЗС Беларусі, у МЗС выклікалі часовых павераных у справах Літвы і прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску.

Як паведаміў МЗС Беларусі, гэтыя дзеяньні ў размове з дыпляматамі назвалі «самавольствам» і «бясспрэчным фактам парушэньня фундамэнтальных правоў чалавека», «перанацэльваньнем дзеяньня санкцый на простых грамадзян Беларусі, а таксама жыхароў самой Літвы, якія карыстаюцца магчымасьцю бязьвізавага ўезду ў Беларусь».

Менск заклікаў Вільню адмовіцца ад такой практыкі, каб людзі маглі рухацца празь мяжу ў нармальных умовах:

«Грамадзяне, якія суткамі знаходзяцца ў чэргах, штучна створаных літоўскім бокам, маюць законнае права правозіць прадукты харчаваньня і лекавыя сродкі для асабістага карыстаньня».

25 красавіка Сейм Літвы прыняў закон аб забароне ўвозу сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў з Расеі і Беларусі. Гэтая мера накіраваная на тое, каб абмежаваць магчымасьці Расеі і Беларусі зарабляць на экспарце сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў, зьнізіць патэнцыйныя даходы і эканамічную здольнасьць Расеі фінансаваць агрэсію супраць Украіны, паведаміла раней мытня Літвы.

Зацьверджаны ўрадам Літвы сьпіс забароненых прадуктаў уступіў у сілу 3 чэрвеня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG