Дата дня:
6 чэрвеня 1864 году нарадзіўся Іван Здановіч, лекар, дабрачынец, заснавальнік вучылішча для сьляпых у Менску.
Дзень у гісторыі
1099 — падчас Першага крыжовага паходу пачалася аблога Ерусаліму.
1563 — Жыгімонт ІІ Аўгуст выдаў Віленскі прывілей, які зраўнаў у правах праваслаўных і каталікоў Вялікага Княства Літоўскага.
1905 — парлямэнт Нарвэгіі разарваў унію са Швэцыяй. Дзень незалежнасьці Нарвэгіі.
1927 — у Варшаве супрацоўнік «Беларускага слова» Барыс Каверда забіў савецкага амбасадара Пятра Войкава.
1958 — на левым узьбярэжжы Заходняй Дзьвіны пачалі будаваць горад Наваполацак.
1995 — па выніках рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў палажэньні аб дзяржаўным гербе і сьцягу. На зьмену бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» афіцыйна вярнуліся амаль ня зьмененыя сьцяг і герб БССР. Дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце заявілі пра нелегітымнасьць рэфэрэндуму.
1995 — у Менску пры поўным стадыёне «Дынама» з нацыянальнымі сьцягамі футбольная зборная Беларусі здабыла гістарычную перамогу над Галяндыяй. Пераможны гол забіў паўабаронца Сяргей Герасімец.
2019 — мастак Алесь Пушкін (памёр у зьняволеньні 11 ліпеня 2023 году) выйшаў да крамы «Эўраопт» у цэнтры Крупак з плякатамі «Achtung Russia!» і «Bloodymir!» з выявамі Пуціна, плякатамі «Stop russian agression on Europe», «Russia — war!» («Расея — вайна»), «Беларусь у NATO».
2023 — Ільля Сільчукоў, звольнены зь Менскай опэры за пратэсты, дэбютаваў на сцэне La Scala ў опэры Дворжака «Русалка».
У гэты дзень нарадзіліся
1794 — Пётр Чаадаеў, расейскі рэлігійны філёзаф, прыхільнік каталіцтва. За крытыку праваслаўя і самаўладзтва быў абвешчаны вар’ятам.
1848 — Поль Гаген, францускі мастак.
1880 — Вацлаў Іваноўскі, палітык, вучоны, выдавец, дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст. і нацыянальнага руху 1-й паловы 1940-х.
1952 — Архан Памук, турэцкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2006 год.
У памяці
1492 — Казімір Ягелёнчык, вялікі князь літоўскі ў 1440–1492 гадах.
1976 — Міхась Машара, заходнебеларускі паэт, савецкі празаік і перакладчык.
2022 — Мікола Аляхновіч, літаратар, лінгвіст.