Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Праверым на „вашывасьць“ арт-супольнасьць» — Алесь Пушкін просіць арт-крытыкаў прыехаць на суд


Пэрформанс Алеся Пушкіна 6 чэрвеня 2019, Крупкі, Беларусь
Пэрформанс Алеся Пушкіна 6 чэрвеня 2019, Крупкі, Беларусь

6 чэрвеня Алесь Пушкін выйшаў да крамы «Эўраопт» у цэнтры Крупак з плякатамі Achtung Russia! і Bloodymir! з выявамі Пуціна, плякатамі Stop russian agression on Europe («Спыніце расейскую агрэсію ў Эўропе»), Russia — war! («Расея — вайна»), «Беларусь у NATO» і сьцягам Паўночнаатлянтычнага альянсу.

Пэрформанс Алеся Пушкіна ў Крупках, 6 чэрвеня 2019
Пэрформанс Алеся Пушкіна ў Крупках, 6 чэрвеня 2019

Мастака затрымалі падчас пэрформансу. Пушкін адмовіўся ісьці сам, і тады міліцыянты зацягнулі яго ў службовы аўтамабіль сілай. Толькі каля 16-й гадзіны наступнага дня мастака вывелі з пастарунку.

Затрыманьне мастака Алеся Пушкіна 6 чэрвеня 2019
Затрыманьне мастака Алеся Пушкіна 6 чэрвеня 2019

Алесь Пушкін абураны, што мастацкая супольнасьць не адрэагавала на ягонае затрыманьне.

«Прашу мастацтвазнаўцаў і арт-крытыкаў прыехаць у панядзелак і выступіць у судзе з клясыфікацыяй гэтай дзеі як перфомансу — віду сучаснага мастацтва, а не як пікета. Заадно праверым на „вашывасьць“ арт-супольнасьць і Саюз мастакоў! Калі ласка, бо мне кланяцца не выпадае. Заява ад ПЭН-цэнтра — адзіная рэакцыя творчых аб’яднаньняў! ПЭН-цэнтр напісаў, а мастакі — не!».

Пэрформанс Алеся Пушкіна ў Крупках, 6 чэрвеня 2019
Пэрформанс Алеся Пушкіна ў Крупках, 6 чэрвеня 2019

Суд адбудзецца ў судзе Крупскага раёна (Крупкі, вуліца Зайцава, 15) 10 чэрвеня ў 14.30. Мастака абвінавачваюць у парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў (ч.1. арт. 23.34 адміністрацыйнага кодэкса РБ).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG