Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Служба «Адно акно» выпусьціла даведнік для былых палітвязьняў, якія страцілі працу ці не змаглі працягнуць вучобу з прычыны рэпрэсій


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

У матэрыяле, які падрыхтавала служба «Адно акно», можна даведацца, дзе атрымаць адукацыю, стыпэндыі, прайсьці перакваліфікацыю пасьля вызваленьня.

Асуджаныя па палітычных артыкулах нярэдка сутыкаюцца з праблемамі ў атрыманьні (працягу) адукацыі ў дзяржаўных і нават прыватных навучальных установах Беларусі, адзначае служба «Адно акно».

Ініцыятыва падрыхтавала матэрыял са спасылкамі для адлічаных студэнтаў і асьпірантаў, людзей, якія ня могуць з прычыны рэпрэсій далей працаваць па сваёй спэцыяльнасьці.

Адзначаецца, што сабраныя адукацыйныя праграмы дапамогуць авалодаць новай прафэсіяй, атрымаць новыя веды і навыкі.

«Мяркуем, што і былым асуджаным па непалітычных артыкулах, якія пасьля вызваленьня жадаюць пачаць (працягнуць) вучобу, у т.л. за мяжой, гэтая інфармацыя можа аказацца карыснай», — адзначаюць у Службе «Адно акно».

Каталёг спасылак можна знайсьці на сайце.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG