Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі анансавалі «жорсткі маніторынг» прыватных дзіцячых летнікаў і рэглямэнтаваньне іх дзейнасьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэспубліканскі цэнтар аздараўленьняі санаторна-курортнага лячэньня насельніцтва заплянаваў правесьці рэйды па прыватных дзіцячых летніках у Беларусі, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі дырэктар цэнтру Генадзь Балбатоўскі, паведамляе Telegraf.news.

Паводле чыноўніка, сёлета будуць праводзіць «больш жорсткі маніторынг» прыватных дзіцячых лягераў, каб выявіць «месцы незаконнага знаходжаньня дзяцей», бо «часта там не гарантаваная бясьпека знаходжаньня, належны ўзровень паслуг у харчаваньні, пражываньні».

Таксама, паводле Балбатоўскага, цяпер рыхтуюць зьмены ў заканадаўстве, каб рэглямэнтаваць дзейнасьць прыватных летнікаў.

«Мы ня супраць альтэрнатывы, але мусім быць узгодненымі, хто мае права на аказаньне такіх паслуг, зь мясцовай выканаўчай уладай. Таму мы не зьбіраемся нікому забараняць нічога, але ўсё павінна быць узаконена», — пракамэнтаваў ён працу прыватных дзіцячых лягераў.

Пра падобныя праверкі дзяржаўных дзіцячых летнікаў у Беларусі сёлета не паведамлялі.

  • У 2022 годзе пасьля загаду Лукашэнкі «зачысьціць усё да немагчымасьці ў сыстэме адукацыі» прайшла чарада праверак і закрыцьцяў прыватных школаў. У выніку з 35 прыватных школаў засталіся толькі 3.
  • На пачатак студзеня 2024 году ў Беларусі было 6 прыватных адукацыйных установаў, якім удалося прайсьці абавязковае ліцэнзаваньне, пры гэтым дзяржаўныя школы прайшлі ліцэнзаваньне ўсе.
  • Па стане на кастрычнік 2023 году ў Менску не засталося ніводнага прыватнага дзіцячага садка (яны таксама павінны былі прайсьці ліцэнзаваньне ў Міністэрстве адукацыі).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG