Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў КР: «Усе, хто падставіў людзей, павінны панесьці адказнасьць»


Каляж: Віталь Савюк (зьлева), Аляксандар Наўковіч
Каляж: Віталь Савюк (зьлева), Аляксандар Наўковіч

25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў.

Ці варта беларусам служыць у сілавых структурах іншых дзяржаваў? Ці могуць дэмакратычныя сілы працаваць зь бізнэсам унутры Беларусі? Пра гэта ды іншае дыскутуюць Аляксандар Наўковіч («Лахвіч») са сьпісу № 7, «Незалежныя беларусы», і Віталь Савюк, першы нумар у сьпісе № 11, «Краіна для жыцьця».

Глядзіце размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнты гутаркі

Аляксандар Наўковіч:

  • Цяпер ідзе вайна ва Ўкраіне, і калі мы разглядаем сілавыя сцэнары, дык дзе, як не на вайне, можна здабыць патрэбны досьвед? Як я разумею, ёсьць людзі, якія не гатовыя ехаць на вайну, дзе можна загінуць за Ўкраіну. Але гэтыя людзі гатовыя атрымаць нейкі досьвед і дачакацца вяртаньня ў Беларусь. Ня ведаю, як будзе выглядаць гэты сцэнар.
  • Могуць быць беларускія батальёны ў краінах Балтыі і ў Польшчы. Як мінімум, дапамагаць тым жа польскім памежнікам, бо цяпер на беларуска-польскай мяжы неспакойна, ідзе нелегальны наступ мігрантаў. Мы можам паказаць усяму сьвету, што гэта робім ня мы, а Лукашэнка і ягонае атачэньне.
  • Я нават не заклікаю беларусаў у Беларусі браць удзел у выбарах, бо я ня ўпэўнены ў іх бясьпецы

  • Трэба будзе зрабіць законы, якія будуць працаваць унутры Каардынацыйнай рады. Каб рада магла ўвогуле нешта зрабіць, яна павінна быць аўтарытэтнай. Спачатку трэба зрабіць гэты орган празрыстым і аўтарытэтным, а потым ужо падымаць такія маштабныя пытаньні, як вызваленьне палітвязьняў.
  • У нас ня будзе ніякіх кантактаў з Азаравым. Ён сваёй учорашняй рассылкай пацьвердзіў, што такія людзі ня толькі не павінны балятавацца ў Каардынацыйную раду, але ён мусіць панесьці адказнасьць за тое, што ён зрабіў.

Віталь Савюк:

  • З офісам Сьвятланы Ціханоўскай мы маем вельмі мала кантактаў ад вясны 2021 году. Да Сяргея Ціханоўскага адпачатку далучаліся людзі, якія былі больш рашуча настроеныя. Мы бачылі стратэгію больш радыкальнай. На жаль, офіс Сьвятланы Ціханоўскай нас тады не падтрымаў.
  • Мы захавалі дастаткова шмат надзейных сувязяў унутры Беларусі. Галоўнае пытаньне — гэта бясьпека. Цяпер вельмі шмат правалаў і няма надзейнай сыстэмы кантролю. Праз гэта шмат людзей апынуліся ў турме.
  • Мы ў нашай фракцыі дамовіліся — калі мы трапім у КР і цягам некалькіх месяцаў там ня будзе рэальнай працы і рэальных справаў, а будуць чарговыя размовы і разборкі, дык мы адтуль выйдзем.

  • Мы гатовыя супрацоўнічаць з усімі. Я ўпэўнены, што нават у сьпісе Азарава ёсьць добрыя людзі. Але рэч ня толькі ў Азараву. У нас за 4 гады была вялікая колькасьць правалаў у бясьпецы. Я лічу, што такія выпадкі трэба расьсьледаваць і вызначыць вінаватых.
  • Калі палітыкі вінаватыя, яны павінны як мінімум сысьці з палітычнай арэны. Менавіта для гэтага ў апазыцыі павінны быць правілы і нейкі орган з аўтарытэтных людзей, які б разглядаў такія пытаньні.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG