Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Ці рэальна вярнуць беларусам цягнік на Вільню


Каляж: Лізавета Пракопчык, Яўген Дудкін
Каляж: Лізавета Пракопчык, Яўген Дудкін

25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў.

Да 25 траўня ў этэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Яўген Дудкін, сьпіс нумар 1, ён называецца «Салідарнасьць» і аб’ядноўвае шэраг актывістаў з Народнай Грамады і Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. А таксама Ліза Пракопчык, сьпіс нумар 12, «Моладзевы наступ».

Глядзіце размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнты гутаркі

Дудкін:

  • На сёньня нашай агульнай задачай ёсьць вызваленьне Беларусі і аднаўленьне канстытуцыйнага ладу, вяртаньне грамадзянскіх і палітычных правоў. Мы таксама стаім перад агульнымі праблемамі ў эміграцыі. Мы як дзьве партыі — правацэнтрысцкая і левацэнтрысцкая — паказалі сваім прыкладам, што можам дамаўляцца і ставіць у цэнтар агульныя задачы і пакідаць убаку свае ідэалягічныя розьніцы. Бо нейкія рашэньні, да прыкладу, у пытаньні абортаў, ня могуць рабіцца тут на эміграцыі.
  • Ёсьць санкцыі супраць рэжыму, а ёсьць санкцыі супраць усіх беларусаў. Мы выступаем за кропкавыя санкцыі супраць канкрэтных асобаў, якія чыняць канкрэтнае зло.
  • Што тычыцца іншых санкцый, дык яны павінны ўплываць такім чынам, каб беларусы маглі задумацца над цяперашняй сытуацыяй. У Беларусі цяпер шмат палітвязьняў, і адзіны спосаб ціску на рэжым — гэта ламаньне той эканамічнай сыстэмы, якая ёсьць у краіне. Але пры гэтым беларусы маюць атрымліваць магчымасьць выезду ў краіны Эўрапейскага Зьвязу.

Пракопчык:

  • Для нас важна, каб беларуская моладзь ня зьехала ў іншыя аўтарытарныя краіны — у Расею альбо Кітай. Такія тэндэнцыі цяпер ёсьць. Расея актыўна ўводзіць квоты для беларусаў, і за апошні год на некалькі тысяч больш беларусаў паступілі ў расейскія ўнівэрсытэты. Калі беларуская моладзь хоча зьяжджаць, дык лепей, каб яна мела магчымасьць зьехаць у Эўропу.
  • Ёсьць рэчы, якія немагчыма вырашыць без улады. Але ёсьць стратэгічныя рашэньні, якія варта прыняць зараз. Да прыкладу, пытаньне люстрацыі было б добра вырашыць ужо цяпер. Калі паглядзець на тое, як адбываліся дыскусіі ў іншых постсавецкіх краінах, дык зразумела, што гэта вельмі цяжкае пытаньне. У нас вельмі шмат людзей павязана дзяржаўнымі структурамі, і зразумела, што мы ня можам люстраваць усіх.
  • Зразумела, што ёсьць пэрсанальныя санкцыі, якія забараняюць канкрэтным людзям езьдзіць у Эўразьвяз, але, напрыклад, беларуская чыгунка цяпер ня можа езьдзіць у Літву, і гэта тычыцца ня толькі грузавых перавозак. Людзі сядзяць па 10 гадзінаў у аўтобусах, хоць маглі б пасядзець 2 гадзіны ў цягніку.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG