Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартынава і Манько: Чаму аднадумцы ідуць у КР рознымі сьпісамі


Тацяна Мартынава, Генадзь Манько. Каляж.
Тацяна Мартынава, Генадзь Манько. Каляж.

25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Яна мае стаць прадстаўнічым органам дэмакратычных сілаў Беларусі. Выбары працягнуцца тры дні. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў.

Будуць выбраныя 80 дэлегатаў, тэрмін паўнамоцтваў —0 2 гады. Першае пасяджэньне Каардынацыйнай рады трэцяга скліканьня чакаецца 15 чэрвеня.

Да 25 траўня ў эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Тацяна Мартынава, сьпіс нумар 10 — «Хопіць баяцца». А таксама Генадзь Манько, сьпіс нумар 2 — блёк «Воля».

Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

Гурневіч: У сваёй праграме вы заклікаеце да ціску на рэжым Лукашэнкі і адмовы ад любых саступак. А што, калі рэжым пагодзіцца вызваліць частку палітвязьняў у абмен на адмену эканамічных санкцый?

Мартынава: Нікога вызваляць ён ня будзе. Гэта ўсё ілюзія. Больш за тое, калі Лукашэнка вырашыць, што яму трэба зьняць нейкія санкцыі, і памахае гуманітарным сьпісам «Вясны», ці нейкім іншым, 10–20 чалавек, 50 — мы ня маем маральнага права рабіць чаргу, хто заслугоўвае вызваленьня. І другое, ён будзе дамаўляцца ня з намі. КР — гэта ня тое зьвяно. Ён будзе дамаўляцца наўпрост з Эўропай. У Лукашэнкі ёсьць перамоўныя каналы. А КР, наадварот, можа ўстаць на гэтым шляху і сказаць: або ўсе, або нікога. Ён можа вызваліць людзей з гуманітарнага сьпісу, але назаўтра ён пасадзіць удвая больш. Перамовы немагчымыя. Ён не разумее мову перамоваў. Ён разумее толькі мову сілы.

Гурневіч: Генадзь, фармаваньне Беларускай вызвольнай арміі – адна з задачаў вашай праграмы. А якія посьпехі?

Манько: Мы павінны атрымаць дазвол ад краін-суседзяў, Літвы і Польшчы, каб яны дазволілі фармаваць падразьдзяленьні або ў складзе сваіх узброеных сілаў, або гэта мог бы быць іншаземны легіён на ўзор францускага або тых двух, што стварылі ўкраінцы. Мы лічым, што трэба дамаўляцца, і зацікаўленасьць у гэтым ёсьць, і яна будзе толькі павялічвацца. Думаю, што Эўропа і NATO прачнуліся, у адрозьненьне ад мінулых гадоў. Стварылася спрыяльная сытуацыя для стварэньня такіх фармаваньняў. Бо Эўропе лепш мець гэтых людзей на сваім баку і аб’яднаць гэтыя намаганьні, каб разабраць гэты рэжым на кавалкі.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG