У трэнаваньні ўдзельнічае каля трохсот адзінак колавай і тракавай тэхнікі з розных падразьдзелаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, МУС, а таксама пэрспэктыўныя ўзоры ўзбраеньня і тэхнікі, распрацаваныя прадпрыемствамі Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту, адзначае Міністэрства абароны.
У парадзе ўпершыню возьмуць удзел апэратыўна-тактычныя комплексы «Іскандэр-М», дадалі ў ведамстве.
Дзеля рэпэтыцый параду 3 ліпеня, калі ўлады афіцыйна сьвяткуюць Дзень Незалежнасьці, у Менску пачнуць перакрываць аўтамабільны рух на шэрагу вуліц.
Форум