Лінкі ўнівэрсальнага доступу

64-гадовая беларуска ўзьняла бел-чырвона-белы сьцяг на пятай па вышыні гары ў сьвеце


Лілія Яноўская на піку Макалу ў Гімалаях, фота ўзятае з Фэйсбуку гераіні
Лілія Яноўская на піку Макалу ў Гімалаях, фота ўзятае з Фэйсбуку гераіні

64-гадовая беларуска Лілія Яноўская 6 траўня пасьпяхова паднялася на пік Макалу ў Гімалаях — пятую паводле вышыні гару ў сьвеце (8485 мэтраў).

Пра гэта сама Лілія Яноўская ўчора паведаміла ў Фэйсбуку і апублікавала фота зь бел-чырвона-белым сьцягам на вяршыні.

Макалу зьяўляецца адным з самых цяжкіх «васьмітысячнікаў» (горныя вяршыні, вышыня над узроўнем мора якіх перавышае 8000 мэтраў) для ўздыму.

На сёньняшні дзень беларуска скарыла ўжо 8 з 14 «васьмітысячнікаў»: Чо-Айю, Манаслу, Эвэрэст, К2, Гашэрбрум 2, Даўлагіры, Лхоцзэ, Макалу.

Лілія Яноўская — грамадзянка Беларусі і Канады. Нарадзілася ў Івянцы, гадавалася ў Менску. Закончыла матэматычны факультэт БДУ, пазьней атрымала другую вышэйшую адукацыю ў галіне фінансавага аналізу. Замужам, мае трох дачок. У 1990-я гады сям’я эмігравала ў Канаду.

Лілія пачала займацца альпінізмам пасьля нараджэньня трэцяй унучкі, ва ўзросьце 50 гадоў. Менш чым праз два гады паднялася на гару Кіліманджара ў Танзаніі. Да 2013 году Лілія здабыла найвышэйшы пік у Паўднёвай Амэрыцы, Аканкагуа ў Аргентыне (6962 м) і да 2017 году паднялася на дзесяць пікаў па ўсім сьвеце, уключаючы гару Матэрхорн у Швайцарыі (4478 м), Рэйнэр у ЗША, а таксама стратавульканы ў Мэксыцы, Эквадоры і Пэру.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG