Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска падняла на Эвэрэст бел-чырвона-белы сьцяг, сьцягі Ўкраіны і Канады


Беларуская альпіністка Лілія Яноўская з дачкой на Эвэрэсьце, 14 траўня, 2022 год
Беларуская альпіністка Лілія Яноўская з дачкой на Эвэрэсьце, 14 траўня, 2022 год

62-гадовая альпіністка зь Беларусі Лілія Яноўская 14 траўня а 6:20 разам са сваёй дачкой паднялася на самую высокую кропку сьвету Эвэрэст і разгарнула бел-чырвона-белы сьцяг, а таксама сьцягі Ўкраіны і Канады.

Зрабіць гэта Лілія Яноўская зьбіралася яшчэ летась, аднак пляны зьмяніла эпідэмія ковіда ў Базавым лягеры. Аднак жанчына цэлы год трэніравалася і пасьпяхова зрэалізавала задуманае.

«Мы верым у любоў, спагаду і паразуменьне паміж людзьмі ў гэтым сьвеце. Любоў, праўда і свабода перамогуць», — напісала жанчына ў сваім фэйсбук, пасьля таго як узьнялася на Эвэрэст 14 траўня.

Ліліі Яноўскай 62 гады. Яна грамадзянка Канады і Беларусі. Нарадзілася ў Івянцы, гадавалася ў Менску. Закончыла матэматычны факультэт БДУ, пазьней атрымала другую вышэйшую адукацыю ў галіне фінансавага аналізу. Замужам, мае трох дачок. У 1990-я гады сям’я эмігравала ў Канаду.

Лілія пачала займацца альпінізмам пасьля нараджэньня трэцяй унучкі, ва ўзросьце 50 гадоў. Менш чым праз два гады паднялася на гару Кіліманджара ў Танзаніі. Да 2013 году Лілія здабыла найвышэйшы пік у Паўднёвай Амэрыцы, Аканкагуа ў Аргентыне (6962 м) і да 2017 году паднялася на дзесяць пікаў па ўсім сьвеце, уключаючы гару Матэрхорн у Швайцарыі (4478 м), Рэйнэр у ЗША, а таксама стратавульканы ў Мэксыцы, Эквадоры і Пэру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG