Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знакаміты гоначнік «Формулы-1» уладкаваўся ў беларускую ІТ-кампанію


Рубэнс Барыкелла, архіўнае фота
Рубэнс Барыкелла, архіўнае фота

Падчас сваёй спартовай кар’еры гэты бразылец быў у адной камандзе зь вялікім чэмпіёнам, немцам Міхаэлем Шумахерам.

Былы бразыльскі гоначнік Рубінс Барыкелу далучыўся да каманды беларускай IT-кампаніі Softswiss у ролі незалежнага дырэктара па Лацінскай Амэрыцы, паведаміла сайт кампаніі.

На сваёй пасадзе Рубінс выступіць дарадцам у рэгіянальнай бізнэс-культуры і камунікацыі з партнэрамі на месцах, а таксама будзе павышаць дасьведчанасьць аб індустрыі онлайн-забаваў у лацінаамэрыканскім рэгіёне.

Softswiss вядомая сваёй працай у сфэры гульняў з крыптавалютай — яна стварыла рашэньне для працы з крыптавалютамі ў сфэры онлайн-забаў.

Барыкелу — адзін з найбольш вядомых гоначнікаў плянэты ў 90-х і нулявых гадах. Ён двойчы быў віцэ-чэмпіёнам «Формулы-1» у 2002 і 2004 гадах і бронзавым прызэрам у 2001 і 2009 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG