Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі плянуюць стварыць уласны інтэрнэт-аглядальнік і апэрацыйную сыстэму


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Савет у праектах сфэры лічбавага разьвіцьця пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі зацьвердзіў асноўныя кірункі пілётных праграм.

Пра такія пляны ведамства паведаміла ў сваім тэлеграм-канале. Паводле кіраўніка Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана, зацьверджаныя такія напрамкі, як «стварэньне айчынных апэрацыйнай сыстэмы, сыстэмы забесьпячэньня асяродзьдзя віртуалізацыі, комплексу офісных праграм і вэб-аглядальніка».

Рэалізацыя гэтых праектаў зьяўляецца «важнай задачай для забесьпячэньня стабільнай працы ўсіх уцягнутых у эканоміку арганізацый і якаснага жыцьця для грамадзян», — сказаў міністар.

«Безумоўна, гэта няпростая задача, — адзначыў ён. — У нас распрацаваны плян дзеяньняў па стварэньні „лічбавага сувэрэнітэту“, які мы рэалізуем. Пілётныя праекты — гэта форма супрацоўніцтва з айчыннымі ІТ-распрацоўнікамі, якія зьяўляюцца як пастаўшчыкамі, так і карыстальнікамі заяўленых у якасьці ключавых лічбавых рашэньняў».

«Наяўнасьць уласнага сыстэмнага праграмнага забесьпячэньня дазваляе быць незалежнымі ад імпартных рашэньняў і ўпэўненымі ў магчымасьці яго самастойнага разьвіцьця (мадыфікацыі) пад патрэбы нашай эканомікі», — падкрэсьліў Шульган.

Пералік зацьверджаных кірункаў, дадаў кіраўнік ведамства, «не зьяўляецца канчатковым». Неўзабаве абвесьцяць новыя.

Міністар Канстанцін Шульган уваходзіць у санкцыйны сьпіс ураду Канады. Яшчэ ў 2019 годзе, камэнтуючы абмежаваньні на інтэрнэт у Расеі, чыноўнік пераконваў, што Беларусь ня мае плянаў ізаляваць сеціва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG