Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выдавецтва «Скарына» паведаміла пра падрыхтоўку беларускага слоўніка кіно


Шафа з кінакасэтамі, ілюстрацыйнае фота
Шафа з кінакасэтамі, ілюстрацыйнае фота

Паводле выдавецтва, гэта будзе першы слоўнік, прысьвечаны кіно, на беларускай мове.

Слоўнік кінатэрмінаў мае зьмяшчаць болей за тысячу артыкулаў, піша выдавецтва.

Сярод іх:

  • прафэсійныя і тэхнічныя кінатэрміны (мантаж, кадар, адмысловы эфэкт);
  • жанравыя і відавыя кінатэрміны (вестэрн, дакумэнтальнае кіно, крымі);
  • тэрміны кінатэорыі (фотагенія, трансцэндэнтальны стыль);
  • зьвязаныя з кіно агульнаэстэтычныя, філязофскія і сацыялягічныя тэрміны (ідэалёгія, кіч, тэндэнцыйны фільм);
  • кірункі, плыні і школы зь гісторыі кіно (Новая хваля, нэарэалізм, Догма’95);
  • даведка пра кінапостаць ці слыннае кінамесца (Адэская лесьвіца, Кінг Конг, Джэймс Бонд, Дракула);
  • назвы кінасупольнасьцяў, інстытутаў, часопісаў (Галівуд, Беларусьфільм);
  • асноўныя фэстывалі і кінаўзнагароды;
  • пераклады некаторых размоўных кінажарганізмаў і выразаў з ангельскай, польскай, гішпанскай і іншых моў.

Галоўная адметнасьць слоўніка — яго беларускі характар: тэрмінам зь іншых моў даюцца беларускія адпаведнікі і прыводзяцца неабходныя тлумачэньні.

У артыкулах шырока выкарыстоўваюцца беларускія прыклады, а вядомыя зьявы разглядаюцца пад беларускім ракурсам і з адпаведнымі акцэнтамі. Нарэшце, слоўнік прапануе новыя тэрміны, яшчэ адсутныя ў профільнай літаратуры, але важныя для асэнсаваньня існых відовішчаў («рытуалы ў кіно», «тэрорнае відэа», «беларыенталізм»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG