Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літовец спрабаваў ўвезьці ў Беларусь 84 кг псыхатропаў


Літоўска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйны здымак
Літоўска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйны здымак

Затрымана яшчэ адна буйная партыя псыхатропных рэчываў, якія накіроўваліся з Літвы ў Беларусь. З легкавушкі літоўца горадзенскія мытнікі канфіскавалі 84 кг псыхатропу, піша «Вечерний Гродно».

29-гадовы грамадзянін Літвы рухаўся праз пункт пропуску «Беняконі» на легкавым аўтамабілі AUDI A6. Дарэчы, для перасячэньня мяжы ён абраў чырвоны калідор, дзе падаў пасажырскую дэклярацыю на часовы ўвоз свайго аўто.

Горадзенскія мытнікі праверылі машыну з выкарыстаньнем інспэкцыйна-надгляднага комплексу. Атрыманая сканаграма паказвала на відавочныя даўкладаньні ў канструкцыю аўтамабіля.

Мытнікі дэмантавалі тайнікі і дасталі з іх 160 брыкетаў з псыхатропам. Як высьветлілася пазьней, мужчына зьбіраўся закапаць забароненыя рэчывы ў найбліжэйшым лесе для наступнага ўцягваньня ў абарачэньне на тэрыторыі Беларусі.

Што гэта партыя 4-СМС пацьвердзіла і заключэньне экспэрта Лідзкага міжраённага аддзела ўпраўленьня ДКСЭ па Гродзенскай вобласьці.

Горадзенскай рэгіянальнай мытняй узбуджана крымінальная справа. Літоўцу пагражае да дзесяці гадоў зьняволеньня. Кіроўца затрыманы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG