Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі забаранілі званкі праз інтэрнэт на мабільныя і стацыянарныя тэлефоны


Урад Расеі забараніў званкі праз інтэрнэт на мабільныя і стацыянарныя тэлефоны. Пастанова апублікаваная на сайце кабінэту міністраў РФ.

Дазвол на такія званкі выключаны са сьпісу ліцэнзіяў паслуг сувязі, гаворыцца ў паведамленьні. Сьцьвярджаецца, што часьцей за ўсё такімі тэхналёгіямі карысталіся ашуканцы, паколькі гэта дазваляла падмяняць нумары, таму забарону нібыта ўвялі «для барацьбы з інтэрнэт-махлярствам».

Званкі з мэсэнджараў на мэсэнджары пад забарону пакуль ня трапілі. Раней на гэтым тыдні «Коммерсант» паведаміў, што міністэрства лічбавага разьвіцьця Расеі і Раскамнагляд абмяркоўваюць блякаваньне званкоў у мэсэнджарах для барацьбы з махлярамі.

Абмеркаваньне забароны пачалося пасьля сэрыі падпалаў ваенкаматаў і машын у Расеі. 26 сьнежня МУС Расеі паведаміла, што сілавікі зарэгістравалі 55 падобных выпадкаў і затрымалі 44 падазраваных у падпалах і падрывах адміністрацыйных будынкаў.

24 сьнежня журналісты «Медиазоны» падлічылі, што з 13 сьнежня ў Расеі адбылося 50 падпалаў банкаў і машын пад уплывам тэлефонных ашуканцаў, большая частка зь іх — 20 і 21 сьнежня. Вядома, што шэсьць чалавек абвінавацілі ў тэрарызьме, 11 прад’явілі авбінавачаньне ў наўмысным пашкоджаньні маёмасьці.

Расейскія ўлады абвінавачваюць у арганізацыі кампаніі падпалаў украінскія спэцслужбы. Ва Ўкраіне ў аналягічных дзеяньнях на тэрыторыі краіны абвінавачваюць спэцслужбы Расеі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG