Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйныя асобы ЗША папярэдзілі аб зараджэньні «восі зла» з удзелам Расеі і Кітаю


Адмірал Джон Акіліна, архіўнае фота
Адмірал Джон Акіліна, архіўнае фота

Кіраўнік Інда-Ціхаакіянскага камандаваньня ЗША заявіў заканадаўцам, што эвалюцыя адносін паміж Пэкінам і Масквой «у значнай меры» спрыяе таму, што цяперашняя абстаноўка зьяўляецца «самай небясьпечнай», якую ён назіраў за 40 гадоў службы, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Супрацоўніцтва гэтых дзьвюх аўтарытарных дзяржаў ставіць нас у зусім новыя ўмовы ў пляне бясьпекі», — заявіў адмірал Джон Акіліна на слуханьнях у камітэце Палаты прадстаўнікоў па ўзброеных сілах у Вашынгтоне.

«Мне здаецца, што гэта спосаб барацьбы з пашырэньнем альянсаў ЗША і партнэрстваў з нашымі саюзьнікамі-аднадумцамі і партнэрамі ў рэгіёне, — сказаў ён. — Дык яны супрацьдзейнічаюць нам».

А ўлічваючы прыкметы пашырэньня супрацоўніцтва з Паўночнай Карэяй і Іранам, якія спрабуюць забясьпечыць Расею зброяй для вайны ва Ўкраіне, «гэта павінна турбаваць увесь сьвет», дадаў Акіліна.

Прадстаўнікі Пэнтагона ня раз праводзілі адрозьненьне паміж Кітаем і Расеяй, прадстаўляючы рост вайсковага патэнцыялу Пэкіна як выклік, а Расею і яе дзеяньні — як пагрозу.

Акіліна, аднак, ахарактарызаваў адносіны паміж Кітаем, Расеяй, Паўночнай Карэяй і Іранам як «вось зла», якая нараджаецца.

«Нам трэба дзейнічаць адпаведным чынам», — сказаў ён.

Памочнік міністра абароны ў пытаньнях бясьпекі Інда-Ціхаакіянскага рэгіёну Элі Ратнэр выказаў падобную думку, што падзеі ў Эўропе і Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне становяцца ўсё больш узаемазьвязанымі.

«Вельмі важна падкрэсьліць, наколькі падтрымка Ўкраіны дапаможа ўмацаваць стрымліваньне ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, — заявіў ён заканадаўцам. — Гэта пакажа, што такі гвалт мае цану і наступствы і што вольны сьвет аб’яднаецца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG