Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна без папярэдняга абвяшчэньня правяла контрадывэрсійныя захады на мяжы зь Беларусьсю


На адным з блёк-пастоў ва Ўкраіне. Ілюстрацыйнае фота
На адным з блёк-пастоў ва Ўкраіне. Ілюстрацыйнае фота

Контрадывэрсійныя захады з удзелам Міністэрства ўнутраных справаў, Службы бясьпекі, Сілаў тэрытарыяльнай абароны адбыліся ў чатырох раёнах Кіеўскай вобласьці, у тым ліку на мяжы зь Беларусьсю — у Іванкаўскім раёне і ў Чарнобыльскай зоне.

У Генэральным штабе Ўзброеных сілаў Украіны паведамілі аб правядзеньні ў чатырох раёнах Кіеўскай вобласьці контрадывэрсійных захадаў.

«Пошук дывэрсійна-выведных груповак, варожай агентуры, блёк-пасты і раптоўныя праверкі на дарогах — на Кіеўшчыне некалькі дзён праводзіліся контрадывэрсійныя захады», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

Контрадывэрсійныя захады з удзелам структураў Міністэрства ўнутраных справаў, Службы бясьпекі, Сілаў тэрытарыяльнай абароны адбыліся ў чатырох раёнах Кіеўскай вобласьці, у тым ліку на мяжы зь Беларусьсю — у Іванкаўскім раёне і ў Чарнобыльскай зоне.

11 сакавіка Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб пачатку праверкі баявой гатоўнасьці злучэньняў і вайсковых частак Узброеных сілаў.

Начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі, намесьнік міністра абароны Беларусі Віктар Гулевіч заявіў, што вучэньні праводзяцца ў адказ на вучэньні NATO паблізу межаў Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка падтрымаў расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году і дазволіў скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў гарадоў Украіны, ахвярамі чаго сталі дзясяткі тысяч мірных украінцаў.

У першыя дні поўнамаштабнай вайны ўрад Украіны пастанавіў закрыць усе памежныя пункты зь Беларусьсю. Пасьля адыходу расейскіх войскаў з Кіеўскай і Чарнігаўскай вобласьцяў між краінамі працуе толькі адзін пункт пропуску — у Валынскай вобласьці. Празь яго ва Ўкраіну вяртаюцца ўкраінцы, якіх незаконна вывезьлі ў Расею.

Праз падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам агрэсіі Расеі супраць Украіны былі ўведзеныя міжнародныя санкцыі для Беларусі.

Увесь час ад моманту расейскага ўварваньня ва Ўкраіну на тэрыторыі Беларусі амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG