Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля беларуска-польскай мяжы ўпаў паветраны шар


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Падазраюць, што шар выкарыстоўвалі перамытнікі для перакіданьня нелегальнага тавару церазь мяжу.

Каля вёскі Мінкаўцы пад Саколкай на Падляшшы знойдзены падазроны прадмет. Як высьветлілася, гэта паветраны шар, які выкарыстоўваецца для кантрабанды. Гэта пацьвердзілі польскія памежнікі, перадала радыё RMF FM.

Паводле інфармацыі, да паветранага шара былі прымацаваныя каля 20 скрынак з цыгарэтамі. Знаходку ўжо ачапілі памежнікі.

Гэта ня першы выпадак, калі замежны паветраны шар прызямляецца на польскай тэрыторыі. 3 сакавіка шар упаў паблізу вёскі Кервік. У той жа дзень паветраны шар знайшлі ў вёсцы Харш на Мазурах. У панядзелак стала вядома, што ў полі каля Мілакава знайшлі яшчэ адзін лятальны аб’ект.

Усе гэтыя аб’екты зьяўляюцца мэтэазондамі, якія прыляцелі з Калінінградзкай вобласьці Расеі. Пасьля дэталёвага аналізу гэтых аб’ектаў, на іх не знайшлі абсталяваньня ці прыбораў, якія маглі б выкарыстоўвацца для чаго-небудзь, акрамя мэтэаралягічных дасьледаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG