Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Расея кажуць пра атакі дзясяткаў дронаў. Ва Ўкраіне заявілі, што зьнішчылі склад «Шахедаў» у Арлоўскай вобласьці


Ілюстрацыйнае фота. Украінскі вайсковец паказвае тэрмабарычны зарад зьбітага раней бесьпілётніка «Шахед», запушчанага Расеяй. лістапад 2024 году
Ілюстрацыйнае фота. Украінскі вайсковец паказвае тэрмабарычны зарад зьбітага раней бесьпілётніка «Шахед», запушчанага Расеяй. лістапад 2024 году

28 сьнежня Ўкраіна і Расея абмяняліся абвінавачваньнямі ў атаках бесьпілётнікаў на свае тэрыторыі. У Расеі кажуць пра атакі дронаў на некалькі прымежных рэгіёнаў, ва Ўкраіне — пра атаку на Мікалаеўскую вобласьць.

Расейскія СПА зьнішчылі 56 бесьпілётнікаў за ноч, заявіла Міністэрства абароны РФ 28 сьнежня. Паводле ведамства, 28 дронаў зьбілі над Растоўскай вобласьцю, 17 — у Варонескай вобласьці і 11 — у Белгарадзкай. Незалежнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.

Аэрапорт Казані быў зачынены з 6 раніцы на прыём і вылет рэйсаў, паведаміла Расавіяцыя.

Пра значныя разбурэньні ў выніку атак не паведамляецца. У Белгарадзкай вобласьці быў атакаваны Чырвонагвардзейскі раён. У вёсцы Палатава параненыя два чалавекі, паведаміў губэрнатар Вячаслаў Гладкоў.

У Варонескай вобласці абломкі дрону, як сьцьвярджаецца, абарвалі кантактную сетку чыгункі. У Растоўскай вобласьці, паводле заяваў мясцовых уладаў, ніхто не пацярпеў, разбурэньняў няма.

Расейскі акупацыйны чыноўнік Віталь Гура паведаміў, што чатыры чалавекі атрымалі раненьні ў выніку нападу ўкраінскага бесьпілётніка, які паразіў аўтамабіль у горадзе Новая Кахоўка, акупаваным расейскімі вайскоўцамі, у Херсонскай вобласьці Ўкраіны.

Украінскія Вайскова-паветраныя сілы заявілі, што за ноч зьбілі 15 расейскіх бесьпілётнікаў, усе — у Мікалаеўскай вобласьці.

Вядома, што ў выніку падзеньня дрона пашкоджаная маёмасьць прамысловага прадпрыемства і пяціпавярховы жылы дом у Мікалаеве, пацярпелых няма.

Узброеных сілы Ўкраіны нанесьлі ўдар па абароненым аб’екце Узброеных сіл Расеі ў Арлоўскай вобласьці, сьцьвярджаецца ў паведамленьні Генштабу УСУ. Паводле зьвестак украінскіх вайскоўцаў, у выніку ўдару быў зьнішчаны склад захоўваньня, абслугоўваньня і рамонту дронаў-камікадзэ Shahed.

Расейскія ўлады гэта паведамленьне не камэнтавалі.

  • Расея і Ўкраіна рэгулярна выкарыстоўвалі бесьпілётнікі з таго часу, як Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне на тэрыторыю Ўкраіны ў лютым 2022 году.
  • Новыя атакі адбыліся на фоне росту падазрэньняў у тым, што крушэньне пасажырскага самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній» у пачатку гэтага тыдня ў Казахстане, у выніку якога загінулі 38 чалавек з 67 на борце, было выкліканае расейскімі сыстэмамі СПА, якія знаходзяцца ў стане баявой гатоўнасьці ў сувязі з нападамі ўкраінскіх бесьпілётнікаў на Чачэнію. У Расавіяцыі раней заявілі, што падчас заходу на пасадку самалёта AZAL аэрапорт Грознага атакавалі дроны. Авіякампанія Azerbaijan Airlines заявіла, што, паводле зьвестак папярэдняга расьсьледаваньня, самалёт перад крушэньнем зазнаў «зьнешняе фізычнае і тэхнічнае ўмяшаньне». Азэрбайджанскі дэпутат Хікмат Бабааглу заявіў, што існуе «вельмі вялікая» верагоднасьць таго, што самалёт быў пашкоджаны расейскай ракетай СПА.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG