На пачатку году найбольшая колькасьць тых, хто зноў прыбыў на рынак працы, была зь Беларусі (47,7 тысячы чалавек). Гэта амаль у 1,6 раза больш, чым за аналягічны леташні пэрыяд (30,5 тыс.). Колькасьць працаўладкаваных украінцаў павялічылася да 44,8 тысячы, узбэкаў — 6,6 тысячы, кіргізаў — 5,6 тысячы, таджыкаў — 4,6 тысячы, піша Delfi.lt.
Паводле слоў намесьніцы дырэктара Службы занятасьці Гедрэ Сінкевічэ, большасьць беларусаў, якія працуюць у краіне, маюць сярэднюю кваліфікацыю і кампэтэнцыю, што адбіваецца на іх занятасьці на рынку працы. Высокакваліфікаваныя працоўныя месцы ў асноўным зьвязаныя з транспартным сэктарам і інфармацыйнымі тэхналёгіямі.
Грамадзяне Беларусі ў асноўным занятыя ў якасьці кіроўцаў міжнародных грузавых аўтамабіляў (24 400), кіроўцаў трактароў/прычэпаў (больш за 1400), бэтоншчыкаў (873), інжынэраў кампутарных дадаткаў (748), тэставальнікаў праграмнага забесьпячэньня (431), кіроўцаў грузавікоў (375), распрацоўнікаў праграмнага забесьпячэньня (287), інжынэраў-праграмістаў (264), кіроўцаў самазвалаў (228), газа- і электразваршчыкаў (226).