Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі працягваецца скарачэньне перавозкі грузаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Па выніках першага месяца 2024 году аб’ёмы грузаабароту ўсіх відаў транспарту аказаліся на 4,4% меншымі, чым у студзені 2023 году.

Пры гэтым трэба ўлічваць, што зьніжэньне ў цэлым за год назіралася і ў 2023-м, і ў 2022-м. Зьвесткі апублікаваў Белстат.

Грузаабарот у студзені 2024-га склаў амаль 5,3 млрд тона-кілямэтраў.

У 2023 годзе аб’ёмы грузаабароту ўпалі на 17,7%, у 2022-м былі на 25,4% меншымі, чым у 2021-м. Такім чынам, ёсьць тэндэнцыя да плянамернага скарачэньня аб’ёмаў перавозкі грузаў.

Пры гэтым пасажыраабарот у студзені гэтага года дасягнуў больш за 1,7 млрд. пасажыра-кілямэтраў. А гэта на 4,4% больш за студзень 2023 году.

Па выніках першага месяца года перавезьлі 135,8 млн пасажыраў. Гэта на 5,1% больш, чым у студзені 2023-га.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG