Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая аварыя на цепласетках. У Горадні некалькі жылых дамоў і дзіцячы садок засталіся безь цяпла


Горадня
Горадня

Прычынай стаў пазаплянавы рамонт.

У Горадні пашкоджаны ўчастак цепласеткі. Цеплазабесьпячэньне парушылася ў шэрагу жылых дамоў, дзіцячым садку і некалькіх крамах, паведамляе «Гроднаэнэрга».

Уначы 7 лютага ў Гродне ў раёне дзіцячага садка №100 па вуліцы Паўднёвай людзі ўбачылі пару каля трубаправоду. Спэцыялісты знайшлі пашкоджаньне цеплавой сеткі.

Каб лякалізаваць месца прарыву, брыгада цеплавых сетак адключыла аварыйны ўчастак. Ад гэтага спынілася цеплазабесьпячэньне ў шэрагу жылых дамоў, дзіцячым садку і некалькіх крамах.

Для ліквідацыі праблемы на месца прыехалі спэцыялісты «Горадзенскіх цепласетак».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG