Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску цалкам аднавілі цеплазабесьпячэньне ў чатырох раёнах, якія засталіся без вады пасьля аварыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цяпло вярнулася ў дамы празь некалькі гадзін, якія дзясяткі тысяч чалавек правялі без вады і ацяпленьня.

Парушэньні ў цеплазабесьпячэньні і гарачым водазабесьпячэньні Маскоўскага, Кастрычніцкага, Фрунзэнскага і Цэнтральнага раёнаў Менску зьліквідаваныя, паведаміла прадпрыемства «Менскэнэрга».

Менскія энэргетыкі прынялі ўсе неабходныя захады, каб у самыя кароткія тэрміны аднавіць тэмпэратурны і гідраўлічны рэжым на транзытным трубаправодзе. Раней у 00:40 аварыя на транзытным трубаправодзе адбылася на вуліцы Альшэўскага, пакінуўшы адразу чатыры раёны сталіцы без вады і цяпла.

Цеплазабесьпячэньне ўсіх спажыўцоў менскія энэргетыкі аднавілі а 6-й раніцы.

Тэмпэратурны і гідраўлічны рэжым аднавілі а 7:10.

Гэта ўжо другая буйная аварыя, якая здарылася ў Менску апошнімі днямі. Раней рабочыя пашкодзілі трубу пры будаўніцтве мэтро.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG