Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя разагнала намётавае мястэчка каля ўнівэрсытэту ў Тбілісі. ФОТА


Разгон пратэсту ў Тбілісі. 19 лістапада 2024
Разгон пратэсту ў Тбілісі. 19 лістапада 2024

Паведамляецца пра шэраг затрыманьняў.

Сілы грузінскай паліцыі вызвалілі ад удзельнікаў акцыі пратэсту тэрыторыю вакол першага корпусу Тбіліскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якая была заблякаваная з 17 лістапада.

Разгон пратэсту ў Тбілісі. 19 лістапада 2024
Разгон пратэсту ў Тбілісі. 19 лістапада 2024

Удзельнікі мітынгу, якія лічаць парлямэнцкія выбары 26 кастрычніка сфальсыфікаванымі і патрабуюць перавыбараў, паставілі намёты на гэтым месцы і запатрабавалі перагляду вынікаў.

Разгон пратэсту ў Тбілісі
Разгон пратэсту ў Тбілісі

З тэрыторыі вывезьлі намёты. Аўтамабільны рух у гэтым месцы аднавіўся. Паліцыя выціснула ўдзельнікаў мітынгу на праспэкт Мелікішвілі, паведамляе Грузінская служба Радыё Свабода.

Разгон пратэсту ў Тбілісі. 19 лістапада 2024
Разгон пратэсту ў Тбілісі. 19 лістапада 2024

Сілы паліцыі прыбылі на праспэкт Чаўчавадзэ 19 лістапада каля 7-й гадзіны раніцы. У той жа час у МУС заявілі, што згодна з законам «Аб сходах і маніфэстацыях» не дапускаецца штучнае перакрыцьце праезнай часткі, калі гэтага не патрабуе колькасьць удзельнікаў сходу.

Пазьней затрыманьні адбыліся на праспэкце Мелікшвілі. Затрыманых ня меней за 10 чалавек. Двум удзельнікам акцыі на праспэкце Мелікішвілі спатрэбілася экстраная мэдыцынская дапамога.

Разгон пратэсту ў Тбілісі. 19 лістапада 2024
Разгон пратэсту ў Тбілісі. 19 лістапада 2024

Па дадзеных «Кааліцыі за перамены», сярод затрыманых у выніку паліцэйскага гвалту кіраўнік Руставінскага выбарчага штабу Манучар Чачанідзэ і прадстаўнік кааліцыі Саба Цхвітарыдзэ з палітычнай рады партыі «Ахалі». Ён паранены і дастаўлены ў шпіталь. Таксама паліцыя затрымала аднаго тэлеапэратара.

Разгон пратэсту ў Тбілісі. 19 лістапада 2024
Разгон пратэсту ў Тбілісі. 19 лістапада 2024
Разгон пратэсту ў Тбілісі. 19 лістапада 2024
Разгон пратэсту ў Тбілісі. 19 лістапада 2024

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG