Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка дазволіў паляваньне на мядзьведзя і рысь


Мядзьведзь. Ілюстратыўнае фота
Мядзьведзь. Ілюстратыўнае фота

Указ, які карэктуе правілы паляваньня і вядзеньня паляўнічай гаспадаркі, Аляксандар Лукашэнка падпісаў 18 лістапада, паведамляе ягоная прэс-служба.

Указам дазваляецца паляваньне на мядзьведзя і рысь у «асаблівым рэжыме», які дазваляе «кантралявана рэгуляваць іх колькасьць на падставе плянаў кіраваньня папуляцыямі, якія распрацоўваюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі».

«Гэтае рашэньне прынятае, бо колькасьць гэтых жывёлаў значна ўзрасла і мае патрэбу ў рэгуляваньні», — гаворыцца ў паведамленьні.

Указ дае Міністэрству лясной гаспадаркі паўнамоцтвы на «вызначэньне пераліку патронаў (калібраў) наразной паляўнічай зброі, дазволеных для здабычы паляўнічых жывёлаў у залежнасьці ад віду і (або) узросту».

Асноўныя палажэньні ўказу набываюць моц праз шэсьць месяцаў пасьля афіцыйнага апублікаваньня.

Раней паведамлялася, што ў Беларусі плянуецца панізіць прыродаахоўны статус зубра, эўрапейскай рысі, мядзьведзя і барсука звычайнага. У новае выданьне Чырвонай кнігі ў 2025 годзе, якое рыхтуецца, для бурага мядзьведзя, у прыватнасьці, прапануецца зьнізіць статус аховы з I на IV.

Першая катэгорыя нацыянальнай прыродаахоўнай значнасьці вызначаецца для дзікіх жывёлаў і дзікарослых расьлін з найбольш высокай рызыкай зьнікненьня, чацьвёртая — для тых, колькасьць якіх «схільная да ваганьняў».

19 кастрычніка 2022 году старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, былы міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч выказаў меркаваньне, што «з пункту гледжаньня прыродаахоўнай дзейнасьці Чырвоная кніга — рудымэнтарны інструмэнт».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG