17 студзеня пачынаецца суд над палітвязьнем Артурам Пядзько, вядучым інжынэрам «Мінскэнэрга», паведамляе «Позірк». Працэс вядзе судзьдзя Сяргей Хрыпач.
Яму прад’явілі абвінавачаньне па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК РБ («дапамога ў распальваньні варажнечы, зьдзейсьненай групай асоб») за перадачу пэрсанальных зьвестак больш як 500 службовых асоб.
Затрымалі Артура Пядзько 23 лістапада 2022 году.