Пра гэта піша выданьне Thinktanks.by са спасылкай на дэмаграфічны зборнік, выдадзены Эўразійскай эканамічнай камісіяй.
Паводле дадзеных зборніка, сярэдні ўзрост насельніцтва па краінах ЭАЭС разьмеркаваны наступным чынам:
Беларусь — 41,2 года;
Расія — 40,7;
Армэнія — 37,4;
Казахстан — 32,1;
Кіргізстан — 28,3.
Людзі ва ўзросьце 65 гадоў і старэйшыя складаюць у Беларусі 16,5% насельніцтва. Такі ж працэнт людзей сталага веку мае і Расея. У Кіргізстане гэтая доля складае 5,4%, у Казахстане — 8,5%.
Разьмеркаваньне насельніцтва Беларусі па ўзросьце паводле перапісаў
Беларусь — самая «жаночая» краіна. Доля жанчын складае 53,8%, што крыху вышэй, чым у астатніх краінах ЭАЭС. Самая «мужчынская» краіна — Кіргізстан, дзе доля мужчын складае 49,5%.