Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя паведаміла пра ўспышку кішачнай інфэкцыі ў адной зь менскіх школ, некаторых вучняў шпіталізавалі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Менску зарэгістраваныя выпадкі кішачнай інфэкцыі сярод навучэнцаў сярэдняй школы № 165, паведаміла 10 студзеня прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Дзяцей з сымптомамі кішачнай інфэкцыі зьмясьцілі на даабсьледаваньне ў адну зь менскіх бальніц. Іх колькасьць у Мінздароўя не ўдакладнілі.

Прэс-сакратарка Мінздароўя Юлія Барадун заявила БелТА, што шпіталізаваныя школьнікі «адчуваюць сябе здавальняюча, іх стан стабільны».

Дырэктарка школы Натальля Зялкоўская расказала агенцтву «Минск-Новости», што першыя паведамленьні аб дрэнным самаадчуваньні дзяцей зьявіліся ў бацькоўскіх чатах яшчэ 9 студзеня. Паводле яе, школьнікі скардзіліся на галаўны боль і ваніты. Пасьля 20.00 некаторыя бацькі напісалі, што выклікалі дзецям хуткую дапамогу ў сувязі з пагаршэньнем іх стану. У 22.00 такія ж сымптомы праявіліся і ў некаторых навучэнцаў другой зьмены.

Паведамляецца, што цяпер ацэньваюць арганізацыю харчаваньня ў менскай № 165, «у тым ліку ўмовы прыгатаваньня і рэалізацыі страваў». Для лябараторных дасьледаваньняў адабралі пробы гатовых страў і вады, абсьледавалі пэрсанал харчовага блёка на кішачную групу інфэкцый.

Па факце распаўсюду кішачнай інфэкцыі ў школе «праводзіцца эпідэміялягічнае расьсьледаваньне і арганізаваны санітарна-проціэпідэмічныя мерапрыемствы», паведамілі ў Мінздароўя.

  • У 2023 годзе ўдасканаленьнем сыстэмы школьнага харчаваньня займаліся чыноўнікі вышэйшага рангу, уключаючы прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанку і старшыню Савету Рэспублікі Натальлю Качанаву.
  • 21 верасьня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі Камітэт дзяржкантролю сумесна з Генпракуратурай прапанавалі стварыць міжведамасную камісію для кантролю гатоўнасьці сярэднеадукацыйных школ да 1 верасьня, якая, сярод іншага, ацэньвала б якасьць харчаваньня школьнікаў. Кіраўнік КДК Васіль Герасімаў зьвярнуў увагу Лукашэнкі на «факты недаўкладаньня прадуктаў, парушэньня тэхналёгіяў, негатоўнасьці харчаблёкаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG