Пяцёра навучэнцаў знаходзяцца ў лякарні пасьля атручэньня ў менскай гімназіі № 3, дзе напярэдадні зарэгістравалі выпадкі кішэчнай інфэкцыі ў школьнікаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
У памяшканьні харчаблёку, а таксама ва ўсіх памяшканьнях гімназіі правялі заключную дэзынфэкцыю.
Папярэднія вынікі лябараторных дасьледаваньняў ня выявілі патагеннай мікрафлёры ў адабраных харчовых прадуктах і змывах. Эпідэміялягічнае расьсьледаваньне працягваецца.
3 верасьня ў дыспэтчарскую Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі паступілі два экстраныя паведамленьні са скаргамі на востры гастраэнтэрыт. Папярэднім фактарам перадачы інфэкцыі называліся прадукты, якія ўжываюцца ў хатніх умовах.