Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскае мэтро апублікавала графік працы ў навагоднія і калядныя сьвяты


На 3-й лініі менскага мэтрапалітэну
На 3-й лініі менскага мэтрапалітэну

Асобны графік прынялі «з мэтай транспартнага забесьпячэньня навагодніх і калядных сьвятаў».

Адбыліся зьмены ў графіку руху цягнікоў Менскага мэтрапалітэну.

Рух цягнікоў 30 сьнежня 2023 году, а таксама 1, 2, 6, 7 студзеня 2024 году будзе арганізаваны паводле графіку выходных дзён. 31 сьнежня 2023 году мэтро будзе працаваць згодна з графікам выходнага дня зь пераходам на варыянтны графік.

У навагоднюю ноч (з 31 сьнежня 2023 на 1 студзеня 2024 году) мэтрапалітэн будзе прымаць пасажыраў да 4:00. Станцыі «Няміга», «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» (выхад да праспэкту Незалежнасьці) закрыюцца на ўваход у 4:15.

Інтэрвал руху цягнікоў з 00:00 да 4:00 1 студзеня на 1-й і 2-й лініях мэтро складзе 6 хвілін, на 3-й лініі — 10 хвілін.

1 студзеня мэтрапалітэн пачне працу ў 5 гадзін 30 хвілін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG