Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса Дзяніса Казлоўскага знайшлі мёртвым у варшаўскім гостэле


Варшава
Варшава

Дзянісу Казлоўскаму было 46 гадоў, паведамляе Most.

Знаёмыя памерлага, паводле выданьня, расказалі, што Варшаўскі камісарыят ужо паведаміў пра сьмерць амбасадзе Беларусі ў Польшчы. Цяпер родныя шукаюць спосаб даставіць цела ў Беларусь, каб пахаваць Дзяніса на радзіме.

Знаёмыя Дзяніса расказалі выданьню, што ён тыдзень не выходзіў на сувязь зь сям’ёй. Калі сваякі пачалі яго шукаць, высьветлілася, што мужчына памёр у суботу, 2 сьнежня.

Пакой, які ён здымаў, як мяркуецца, разам з грамадзянінам Грузіі, апячатаны паліцыяй. Гэта дало знаёмым падставу думаць, што сьмерць беларуса мае крымінальны характар. Most сьцьвярджае, што ў нябожчыка былі праблемы з законам — затрыманьні за крадзяжы з крамаў, а напярэдадні сьмерці, 1 сьнежня, ён нібыта скардзіўся знаёмаму, што яго пабілі і яму баляць ногі.

Most зьвязаўся зь сьледчым, які вядзе справу, але той зьняпраўдзіў крымінальны характар сьмерці Дзяніса. Паводле наяўнай інфармацыі, праведзенае 11 сьнежня анатамаваньне ня выявіла гвалтоўных прычынаў сьмерці.

Дзяніс Казлоўскі зьехаў зь Беларусі каля пяці гадоў таму ў Нямеччыну. Ён доўга шукаў сваё месца ў эўрапейскіх краінах, жывучы пэрыядычна ў Нідэрляндах, Францыі, каля паўгода таму пасяліўся ў Польшчы, але, як піша Most, падумваў вярнуцца назад у Беларусь.

У Варшаве Дзяніс займаўся фізычнай працай, як мяркуецца, мыў бутэлькі і нібыта скардзіўся знаёмым на болі ў суставах ад халоднай вады.

  • У лістападзе стала вядома пра сьмерць беларуса ў нямецкім лягеры ўцекачоў Цырндорф. «48-гадовы Віктар Алексіевіч раптоўна памёр на тэрыторыі лягеру. Прычына сьмерці невядомая», — гаварылася ў паведамленьні праваабаронцаў з «Гомельскай Вясны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG