Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьбіраемся, што ня так са здароўем Лукашэнкі. ВІДЭА


Аляксандар Лукашэнка і лекары. Каляж
Аляксандар Лукашэнка і лекары. Каляж

Дыскозны радыкуліт, дыябэт, атлусьценьне, праблемы з суставамі.

Што вядома пра здароўе Аляксандра Лукашэнкі за амаль трыццаць гадоў ягонага знаходжаньня ва ўладзе і чаму ён утойвае свае хваробы. Разьбіраемся разам з дактарамі з мэдычнай ініцыятывы «Белыя халаты».

  • Паводле інфармацыі, якую ўдалося атрымаць «Белым халатам», сярод дыягназаў — парушэньне тлушчавага абмену трэцяй ступені, цукровы дыябэт і ампутацыя пальца ступні ў сувязі з ускладненьнямі.
  • Крыніцы Свабоды сьцьвярджаюць, што ў часы прэзыдэнцтва Ельцына ў Расеі Лукашэнку даводзілася ўжываць алькаголь, але пасьля кожнай паездкі да Ельцына ў Маскву ён мусіў праходзіць дэтаксыкацыю.
  • Таксама Лукашэнка мае мочакаменную хваробу. У 2018 годзе, сьцьвярджаюць «Белыя халаты», быў эпізод ныркавай колікі, калі Лукашэнку даставілі ў лякарню ўначы, тэрмінова, і ўсталявалі пад эндаскапічным кантролем стэнт у мачавод. Апэрацыя прайшла з ускладненьнямі.
  • Адна з самых вядомых праблемаў Лукашэнкі, паводле дактароў зь «Белых халатаў», — артроз левага каленнага сустава. Лукашэнку двойчы праводзілі апэрацыі — у пачатку 2000-х і ў 2014 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG