Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік генэральнага штабу зноў заявіў пра магчымасьць скарыстаць ядзерную зброю


Начальнік Генэральнага штабу — першы намесьнік міністра абароны Павал Муравейка
Начальнік Генэральнага штабу — першы намесьнік міністра абароны Павал Муравейка

Беларусь будзе гатова прымяніць нестратэгічную ядзерную зброю пры ўзнікненьні пагрозы свайму сувэрэнітэту і незалежнасьці. Пра гэта заявіў начальнік Генэральнага штабу — першы намесьнік міністра абароны Павал Муравейка ў эфіры тэлеканалу АНТ.

«Мы навучыліся абыходзіцца з гэтай зброяй, мы ўмеем яе ўпэўнена прымяняць, мы здольныя гэта рабіць. Можаце не сумнявацца, мы гэта зробім, калі сувэрэнітэту і незалежнасьці нашай краіны будзе створана пагроза», — сказаў Муравейка.

Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін у сакавіку 2023 году абвясьціў, што Масква на просьбу Менску разьмесьціць сваю тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. 16 чэрвеня мінулага году Пуцін заявіў, што першыя расейскія ядзерныя зарады дастаўленыя ў Беларусь і што ўся партыя прыбудзе да канца 2023 году. У канцы красавіка 2024 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Расея разьмясьціла ў Беларусі некалькі дзясяткаў ядзерных боепрыпасаў.

17 верасьня летась Муравейка ў эфіры тэлеканалу СТВ казаў, што беларускія вайскоўцы маюць адпаведную падрыхтоўку для выкарыстаньня ядзернай зброі. Спэцыялісты, сказаў Муравейка, «прайшлі пэўны кантрольны зрэз і допуск, атрымаўшы магчымасьць выкарыстоўваць і ўжываць гэтую зброю».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG