На фота бачна, як супрацоўнікі дарожнай службы заклейваюць надпіс «Homiel».
Сёлета ў красавіку была прынятая ўрадавая пастанова «Аб перадачы назваў геаграфічных аб’ектаў зь беларускай і расейскай моваў на іншыя мовы». Пасьля гэтага беларуская лацінка зьнікла са станцыяў мэтро і прыпынкаў грамадзкага транспарту ў Менску. У кастрычніку вулічныя паказальнікі з лацінкай пачалі дэмантаваць і ў Горадні.
Скасаваньня паказальнікаў на лацінцы дамагаліся прарасейскія актывісты.
Выданьне Reform.by нагадвае, што пытаньне аб адмове ад лацінкі паднялі ў сьнежні 2022 году ў сувязі са «зваротамі грамадзян». Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка заяўляў, што выкарыстаньне лацінкі ў беларускіх тапонімах накідае «заходнія лібэральныя каштоўнасьці і культурныя традыцыі». Прыбраць лацінку плянуецца да канца году, нагадвае выданьне.