Пазьней яго заявы былі выдаленыя з сайту БЕЛТЫ.
Сытуацыю з пытаньнем трансьлітарацыі спрабаваў патлумачыць кіраўнік Дзяржкаммаёмасьці Дзьмітры Матусевіч.
«У нас ёсьць заканадаўчае патрабаваньне праводзіць працу па пераназваньні беларускіх найменьняў для іншаземцаў, якія наведваюць нашую краіну, літарамі лацінскага альфабэту, — цытуе Матусевіча дзяржаўнае агенцтва. — У выніку будуць выпрацаваныя пэўныя рашэньні. Але трансьлітарацыю як зьяву гэта не адменіць у любым выпадку. Безумоўна, яна будзе выкарыстоўвацца ў картаграфічных назвах для іншаземцаў».
Некаторыя СМІ ў сувязі з гэтым пытаньнем прыводзілі выказваньне гісторыка з Магілёву Мікалая Барысенкі, які ў газэце «СБ. Беларусь сегодня» даваў зразумець, што трансьлітарацыю беларускіх назваў трэба рабіць з расейскай мовы, а афіцыйна зацьверджаная лацінская трансьлітарацыя павінна быць адмененая.