Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Яшкар-Але затрымалі пікетоўца з плякатам на беларускай мове

абноўлена

Плякат Кірыла Вайтовіча.
Плякат Кірыла Вайтовіча.

У Яшкар-Але паліцыя ў панядзелак затрымала мясцовага жыхара Кірыла Вайтовіча, які ўдзельнічаў ва ўскладаньні кветак да мэмарыялу рэпрэсаваным пры Сталіну. Як паведамляюць Idel. Рэаліі, падставай да затрыманьня мог стаць плякат на беларускай мове.

30 кастрычніка ў сталіцы Марый Эл нашчадкі рэпрэсаваных савецкімі ўладамі сабраліся каля помніка ахвярам палітычных рэпрэсій.

Заснавальнік зачыненага некалькі гадоў таму народнага музэю ГУЛАГ Мікалай Аракчэеў расказаў, што такія акцыі праходзяць штогод. Каля помніка прысутнічаў дырэктар музэю гісторыі Яшкар-Алы, былы кіраўнік аддзелу культуры гарадзкой адміністрацыі Ўладзімір Хрулёў.

Пасьля ўскладаньня кветак асноўная частка ўдзельнікаў акцыі адправілася ў музэй гісторыі гораду (за некалькі дзясяткаў мэтраў ад мэмарыялу). У гэты момант супрацоўнікі паліцыі падышлі да аднаго зь іх — Кірыла Вайтовіча.

Гэты жыхар Яшкар-Алы прынёс з сабой плякат на беларускай мове: «Ноч паэтаў. 29–30 кастрычніка. Вечная памяць ахвярам бальшавіцкага тэрору. Жыве вечна». Плякат ён разьмясьціў у адной з ніш мэмарыялу — там, дзе знаходзяцца кнігі аб рэпрэсіях і партрэты ахвяр сталінскага тэрору.

Паводле словаў удзельнікаў ускладаньня кветак, пад'ехала паліцэйская машына, Вайтовіча пасадзілі ў яе і адправілі ў аддзяленьне паліцыі — меркавана, для правядзеньня «прафіляктычнай гутаркі».

Пазьней стала вядома, што Кірыла Вайтовіча адпусьцілі.

  • «Ноч расстраляных паэтаў», або «Чорная ноч» 29–30 кастрычніка 1937 году — адна з самых значных падзеяў у часы сталінскага тэрору ў Беларусі. Тады ва ўнутранай турме НКВД у Менску былі расстраляныя ня менш за 132 паэты, пісьменьнікі і прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, абвінавачаныя ў «антысавецкай дзейнасьці». У 1988 годзе Вайсковая калегія Вярхоўнага суду СССР усіх іх рэабілітавала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG