Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск адразу пасьля выбараў у Польшчы звольніў кіраўніка амбасады ў гэтай краіне


Парлямэнцкія выбары ў Польшчы прайшлі 15 кастрычніка 2023 году. Ілюстрацыйнае фота
Парлямэнцкія выбары ў Польшчы прайшлі 15 кастрычніка 2023 году. Ілюстрацыйнае фота

У дакумэнце не паведамляецца аб ягоным залічэньні ў рэзэрву ці вяртаньні на працу ў Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Савет Міністраў Беларусі звольніў Аляксандра Часноўскага з пасады дарадцы-пасланьніка беларускай амбасады ў Польшчы.

Як адзначаецца ў апублікаванай у Нацыянальным прававым партале Беларусі пастанове ўраду, яго звольнілі «у сувязі са сканчэньнем тэрміну дзеяньня
кантракту».

У дакумэнце не паведамляецца аб ягоным залічэньні ў рэзэрву ці вяртаньні на працу ў Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Пасьля адкліканьня амбасадара Аляксандар Часноўскі фактычна выконваў абавязкі кіраўніка дыпляматычнай установы. Да працы ў Польшчы ён узначальваў упраўленьне міжнароднай бясьпекі і кантролю над узбраеньнем у Міністэрстве замежных спраў.

Міністэрства замежных спраў Польшчы неаднаразова выклікала яго для ўручэньня нот пратэсту, у тым ліку з нагоды стварэньня ў Польшчы «шпіёнскай сеткі», пасьля парушэньня беларускімі верталётамі паветранай прасторы Польшчы, пасьля абвяшчэньня судом у Беларусі выраку журналісту і прадстаўніку польскай дыяспары Анджэю Пачобуту.

Бацька Часноўскага — Мечыслаў Часноўскі — быў аўтарам падручнікаў па гісторыі, у 1993–1996 гадах працаваў у МЗС Беларусі, а таксама быў часовым павераным у справах Беларусі ў Польшчы. З 2002 да 2014 год працаваў рэктарам Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, знаходзіўся пад санкцыямі Эўрапейскага зьвязу, памёр у 2021 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG