Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Польшчы дала МЗС Беларусі доказы парушэньня паветранай прасторы беларускімі верталётамі


Беларускі вайсковы верталёт. Ілюстрацыйнае фота
Беларускі вайсковы верталёт. Ілюстрацыйнае фота

Беларускі па-ранейшаму гэты факт абвяргае.

Амбасада Польшчы ў Менску 4 жніўня падала Міністэрству замежных справаў Беларусі «падрабязную інфармацыю», якая пацьвярджае, што два беларускія вайсковыя гелікоптэры 1 жніўня парушылі паветраную прастору краіны. Беларускі бок гэтаму пярэчыць.

У заяве польскага замежнапалітычнага ведамства гаворыцца, што перададзеныя доказы зьняпраўджваюць пазыцыю беларускага боку, «выкладзеную ў афіцыйных паведамленьнях» МЗС і Міністэрства абароны.

«Мы заклікаем беларускі бок тэрмінова растлумачыць гэты інцыдэнт, скарэктаваць сваю пазыцыю ў гэтым пытаньні і спыніць усе правакацыі ўздоўж польска-беларускай мяжы», — зазначаецца ў заяве.

Што здарылася ў Белавежы?

  • 1 жніўня жыхары памежнай вёскі Белавежа з польскага боку паведамілі ў сацыяльных сетках, што ў паветраную прастору Польшчы заляцелі два беларускія гелікоптэры Мі-8 і Мі-24.
  • Пасьля першых паведамленьняў пра гэта Міністэрства абароны Польшчы зьняпраўджвала залёт гелікоптэраў на польскую тэрыторыю, але пазьней прызнала: два беларускія верталёты парушылі дзяржаўную мяжу ў раёне Белавежы і ляцелі на вельмі малой вышын, таму радары іх не пабачылі.
  • Пра інцыдэнт паінфармавалі NATO.
  • Міністэрства абароны Беларусі назвала абвінавачаньні ў парушэньні мяжы Польшчы верталётамі Мі-24 і Мі-8 беларускіх ВПС і войскаў СПА «надуманымі».
  • 1 жніўня часовага паверанага ў справах Беларусі выклікалі ў Міністэрства замежных справаў Польшчы, дзе яму заявілі рашучы пратэст праз інцыдэнт зь беларускімі верталётамі, якія 1 жніўня парушылі паветраную прастору краіны.
  • Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусі 2 жніўня зноў заявіла, што беларускія верталёты не парушалі дзяржаўнай мяжы Польшчы і што польскі верталёт 1 жніўня нібыта наблізіўся да мяжы больш за беларускія, гаворыцца ў заяве міністэрства.
  • У Міністэрства замежных справаў Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы. Яму сказалі пра неабходнасьць дыялёгу для дээскаляцыі «і без таго няпростай сытуацыі ў двухбаковых адносінах» і заклікалі «не нагнятаць сытуацыю і не выкарыстоўваць яе для мілітарызацыі памежнай прасторы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG