Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне не разглядаюць чарговыя вучэньні ў Беларусі як ваенную пагрозу, але рыхтуюцца да магчымай небясьпекі


Мяжа Беларусі з Украінай у Берасьцейскай вобласьці. Ілюстрацыйнае фота
Мяжа Беларусі з Украінай у Берасьцейскай вобласьці. Ілюстрацыйнае фота

У Мінабароны Беларусі паведамілі, што «задума вучэньняў» распрацоўвалася на падставе «досьведу сучасных узброеных канфліктаў».

Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўкраіны Сяргей Наеў, які адказвае за паўночны апэрацыйны кірунак, заявіў, што Ўкраіна ў выпадку павелічэньня пагрозы зь Беларусі ў час правядзеньня там чарговых вайсковых вучэньняў перакіне ў памежныя раёны дадатковыя сілы.

«Мы кіруем тымі сіламі, якія ёсьць у складзе стабілізацыйных груповак. У выпадку павелічэньня пагрозы Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны перадасьць дадатковыя сілы. Гэта простая вайсковая арытмэтыка — нашых сіл павінна быць дастаткова, каб нівэляваць ваенную пагрозу», — заявіў Сяргей Наеў.

Паводле ягонай інфармацыі, Беларусь плянуе далучыць у актыўнай фазе вучэньняў з 22 да 26 верасьня пяць палігонаў, авіяцыю і агульнавайсковыя падразьдзелы.

«Гэта, вядома, не стварае ваеннай пагрозы, але ёсьць пэўная небясьпека. Таму мы, у сваю чаргу, узмацняем пільнасьць і рыхтуем нашы сілы да адэкватнага рэагаваньня. Гэта звычайная вайсковая практыка», — падкрэсьліў камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўкраіны Сяргей Наеў.

Раніцай 21 верасьня прэсавая служба Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб правядзеньні «двухбаковых комплексных вучэньняў», мэта якіх удасканаліць «узровень гатоўнасьці органаў кіраваньня апэратыўных злучэньняў у забесьпячэньні бесперапыннага кіраваньня падпарадкаванымі сіламі і сродкамі падчас вядзеньня баявых дзеяньняў».

Манэўры будуць праводзіцца ў некалькі этапаў з 22 да 26 верасьня на розных палігонах і ўчастках мясцовасьці ў Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай абласьцях.

У Мінабароны Беларусі падкрэсьлілі, што «задума вучэньняў» распрацоўвалася на падставе «досьведу сучасных узброеных канфліктаў».

Пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым 2022 году, якое адбылося і з тэрыторыі Беларусі, на беларускай тэрыторыі практычна бесьперапынна праходзяць вайсковыя вучэньні — супольныя з Расеяй, у межах Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпекі (АДКБ), а таксама ўнутрыбеларускія.

Сёлета ўпершыню Расея на тле сваёй агрэсіі супраць Украіны скасавала правядзеньне супольных зь Беларусьсю вучэньняў «Захад-2023».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG