Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» зь верасьня пераходзіць на расейскую сыстэму рэзэрваваньня авіяквіткоў


Нацыянальны аэрапорт "Менск". Ілюстрацыйнае фота
Нацыянальны аэрапорт "Менск". Ілюстрацыйнае фота

У кампаніі папрасілі кліентаў да 1 верасьня аплаціць квіткі і паслугі, зарэзэрваваныя раней. У іншым выпадку ўсе рэзэрваваньні анулююць.

Беларускі нацыянальны авіяперавозьнік «Белавія» з 1 верасьня пачынае тэхнічны пераход на расейскую сыстэму рэзэрваваньня авіяквіткоў «Леанарда».

«З 20:00 1 верасьня 2023 году ў офісах продажаў авіякампаніі і агентаў, на сайце, а таксама ў мабільнай праграме „Белавія“ будуць часова недаступныя рэзэрваваньне, купля, абмен і вяртаньне авіяквіткоў, а таксама дадатковых паслуг», — адзначаецца ў паведамленьні кампаніі.

У кампаніі таксама папрасілі кліентаў да гэтага часу аплаціць квіткі, зарэзэрваваныя раней. У іншым выпадку ўсе рэзэрваваньні анулююць.

Згодна з паведамленьнем, ужо цяпер спынілі папярэдняе афармленьне дадатковых паслуг (выбар месца, дадатковы багаж, правоз спартовага рыштунку, музычных інструмэнтаў, зброі, перавозка жывёлаў, дзяцей без суправаджэньня і гэтак далей).

Усе аплочаныя да гэтага часу паслугі акажуць згодна з квіткамі.

Раней на «Белавія» наклалі міжнародныя санкцыі — за прымусовую і незаконную пасадку самалёта Ryanair Атэны — Вільня 18 траўня 2021 году, задушэньне мірных дэманстрацый супраць Лукашэнкі і саўдзел рэжыму ў разьвязанай Расеяй вайне супраць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG