Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва запатрабавала ад Менску тлумачэньняў у сувязі з пашкоджаньнем сыстэмы відэаназіраньня на літоўска-беларускай мяжы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства замежных спраў Літвы 25 жніўня ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі ноту з «рашучым пратэстам» у сувязі з парушэньнем літоўскай мяжы і пашкоджаньнем элемэнтаў ахоўнай інфраструктуры.

У паведамленьні прэс-службы зьнешнепалітычнага ведамства гаворыцца, што 22 жніўня непадалёк ад вёскі Мустэйка (Варанскі раён Алітускага павету, мяжуе з Горадзенскай вобласьцю) двое невядомых «незаконна перасеклі мяжу» з боку Беларусі і, «мяркуецца, з дапамогай акумулятарных цыркулярных піл па мэтале сьпілавалі і павалілі на зямлю дзьве апоры з камэрамі відэаназіраньня».

Вільня патрабуе ад Менску «як мага хутчэй даць тлумачэньне гэтаму інцыдэнту», а таксама «зрабіць усе неабходныя захады, каб прадухіліць паўтарэньне такіх інцыдэнтаў у будучыні».

Раней кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустам Любаеў заявіў, што падчас расьсьледаваньня інцыдэнту разглядаюцца ўсе магчымыя вэрсіі, у тым ліку правакацыя з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, спроба такім чынам праверыць ахоўнасьць памежнага ўчастка, дзейнасьць кантрабандыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG