Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат сьцьвярджае, што валавы ўнутраны прадукт сёлета за паўгода вырас на 2,9%


Аб’ём валавога ўнутранага прадукту (ВУП) за студзень — ліпень 2023 году ў бягучых цэнах склаў 117,2 мільярда рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат).

У супастаўных цэнах да ўзроўню аналягічнага пэрыяду 2022 году ВУП вырас на 2,9%.

У 2022 годзе ВУП зьнізіўся на 4,7%, у студзені 2023-га да студзеня 2023-га — на 5%, у студзені — лютым 2023 году да аналягічнага леташняга пэрыяду — на 3,6%, у першым квартале — на 2,1%, у студзені — красавіку сёлета — на 0,6%, у студзені — траўні 2023 году — вырас на 0,9%, у першым паўгодзьдзі сёлета — вырас на 2%.

22 чэрвеня на нарадзе Аляксандар Лукашэнка выказаў незадаволенасьць вынікамі працы эканомікі за студзень — травень. «Статыстыка публікуе вынікі: валавы ўнутраны прадукт склаў 100,9%. Назіраецца выхад на станоўчыя тэмпы росту інвэстыцый у асноўны капітал, дадалі 2,5% да мінулага году. Аднак пакуль гэта слабы задзел для выкананьня ўстаноўленых заданьняў нават за паўгодзьдзе», — сказаў ён.

Згодна з зацьверджанымі Лукашэнкам важнейшымі парамэтрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2023 год, прырост ВУП заплянаваны на ўзроўні 3,8%.

На думку аналітыкаў Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця, у Беларусі ў 2023 годзе «чакаецца зьніжэньне ВУП на 1%, за якім будзе памяркоўнае аднаўленьне ў 2024 годзе з ростам на 1,3% пры наяўнасьці значных рызыкаў зьніжэньня».

Агенцтва Fitch Ratings лічыць, што краіну «чакае далейшая рэцэсія»: скарачэньне ВУП у 2023 годзе складзе 1,3%, у 2024-м — 0,3%.

Сусьветны банк у вясновым аглядзе спрагназаваў, што беларуская эканоміка па выніках году вырасьце на 0,6%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG