Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гульні СНД скончыліся: у беларусаў больш як 200 мэдалёў, экспэрты кажуць пра небясьпеку ізаляцыі ў спорце


Гульня гандбольных каманд: у сінім - Кіргізстан, у чырвоным - Расея
Гульня гандбольных каманд: у сінім - Кіргізстан, у чырвоным - Расея

Спартоўцы зь Беларусі заваявалі 236 мэдалёў на ІІ Гульнях СНД: 48 залатых, 78 срэбных і 110 бронзавых, у іх другое месца ў камандным заліку. На першым месца Расея, 288 мэдалёў. На трэцім – зборная Узбэкістану, з 84 мэдалямі.

Усяго на ІІ Гульнях СНД залатыя мэдалі заваявалі прадстаўнікі васьмі дзяржаваў: Расеі, Беларусі, Узбэкістану, Азэрбайджану, Казахстану, Армэніі, Кыргызстану і Таджыкістану.

У гульнях, у праграме якіх прадугледжваліся спаборніцтвы ў 20 відах спорту, прымалі ўдзел 2200 спартоўцаў – акрамя краін СНД (Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея, Таджыкістан, Туркмэністан і Узбэкістан) прадстаўнікі Бахрэйна, Кубы, Кубы, Вэнэсуэлы, Віетнама, Малайзіі, Эгіпта, Лівана, ААЭ, Манголіі, Пакістана, Амана і Ірана.

Беларусь праводзіла гэты турнір ва ўмовах санкцый заходніх краін за падтрымку вайны Расеі супраць Украіны. Ужо больш як год спартоўцы зь Беларусі, як і з Расеі, адхіленыя ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах па пераважнай большасьці відаў спорту. Санкцыі рэкамэндаваў Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) і ўвялі фэдэрацыі пасьля ўварваньня РФ ва Ўкраіну, суагрэсарам якога быў названы Менск.

Выканаўчы дырэктар Фонду спартовай салідарнасьці (BSSF) Аляксандар Апейкін разважаючы пра спартовы ўзровень Гульняў краінаў СНД у Менску, кажа пра імклівую дэградацыю спорту ў Беларусі:

– Спорт ня можа існаваць ва ўмовах ізаляцыі. Каб разьвівацца, трэба выступаць на міжнародных спаборніцтвах, у кваліфікацыях. Яшчэ год такой ізаляцыі – і сытуацыя пагоршыцца яшчэ больш.

Апейкін лічыць, што рэч у дэградацыі сыстэмы на ўсіх узроўнях – «трэнэрскім, дзіцяча-юнацкім, мэнэджарскім»:

- Галоўным чынам гэта былі памылкі спартовага кіраўніцтва. Той жа міністар Кавальчук выконваў у асноўным ролю ідэоляга, а не спартовага кіраўніка. Ён займаўся ня спортам, а выбудоўваньнем ляяльнасьці да Лукашэнкі. У выніку сышліся некалькі нэгатыўных чыньнікаў. І цяпер зь ямы, у якой апынуўся беларускі спорт, нават у выпадку дэмакратычных зьменаў давядзецца выбірацца гадоў дзесяць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG