Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы дамагаюцца выключэньня з Крымінальнага кодэксу артыкула аб «непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі калёніі»


Праваабарончы цэнтар «Вясна» пры пасярэдніцтве спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн дамагаецца выключэньня з Крымінальнага кодэксу Беларусі артыкула 411 (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы).

«Зварот юрыстаў ПЦ „Вясна“ да спэцыяльнага дакладчыка ў пытаньні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі ўжо зарэгістраваны. Далей спэцдакладчык можа накіраваць зварот да беларускага ўраду з просьбай растлумачыць сытуацыю з арт. 411 КК», — гаворыцца ў паведамленьні на праваабарончым сайце spring96.org.

Праваабаронцы лічаць, што прыцягненьне да адказнасьці па гэтым артыкуле «парушае права чалавека на асабістую свабоду і права ня быць судзімым або пакараным двойчы».

Гэты артыкул, перакананыя праваабаронцы, супярэчыць п. 7 арт. 14 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (ратыфікаваны Беларусьсю), які абвяшчае: «Ніхто не павінен быць зноў судзімы або пакараны за злачынства, за якое ён ужо быў канчаткова асуджаны або апраўданы ў адпаведнасьці з законам і крымінальна-працэсуальным правам кожнай краіны».

Пакараньні па гэтым артыкуле, падкрэсьлівае «Вясна», «накладаюцца судом на падставе рашэньняў, прынятых у турмах і папраўчых калёніях супрацоўнікамі органаў унутраных спраў», што правакуе практыку «адвольнага і часта неадпаведнага судовага перасьледу ў адносінах да цяжкасьці правапарушэньня».

Юрысты таксама канстатуюць, што згаданы артыкул часта выкарыстоўваецца для «ўзмацненьня ціску на палітвязьняў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG