Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн заклікаў вызваліць зрынутага прэзыдэнта Нігеру


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што трэба паважаць волю жыхароў Нігеру, выяўленую на выбарах

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у чацьвер заклікаў неадкладна вызваліць прэзыдэнта Нігеру Махамэда Базума, зрынутага на мінулым тыдні ў выніку вайсковага перавароту.

У заяве Байдэна гаворыцца, што Нігер «сутыкнуўся з сур’ёзным выклікам дэмакратыі», піша «Голас Амэрыкі».

«Народ Нігеру мае права абіраць сваіх лідэраў. Ён выказаў сваю волю на свабодных і сумленных выбарах — і гэтую волю трэба паважаць», — заявіў Байдэн.

Генэрал Амар Чыяні, які стаяў на чале дзяржаўнага перавароту ў Нігеры, абвясьціў сябе прэзыдэнтам пераходнага пэрыяду.

Заяву ён зрабіў у эфіры нацыянальнай тэлевізіі. Зрынуты прэзыдэнт краіны Махамэд Базум застаецца пад аховай у сваёй рэзыдэнцыі.

Міністры абароны Эканамічнай супольнасьці заходнеафрыканскіх краін ECOWAC правядуць у суседняй Нігерыі другі дзень перамоваў, прысьвечаных сытуацыі ў Нігеры.

Махамэд Базум і прэзыдэнт Францыі Макрон, 2023
Махамэд Базум і прэзыдэнт Францыі Макрон, 2023

29 ліпеня Францыя і кіраўніцтва ЭЗ абвясьцілі, што прыпыняюць фінансавае падтрыманьне Нігеру і супрацу зь ім у сфэры бясьпекі. Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль падкрэсьліў, што Брусэль не прызнае самаабвешчаную новую ўладу Нігера і па-ранейшаму лічыць законным прэзыдэнтам краіны дэмакратычна абранага Махамэда Базума.

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што далейшая дапамога Вашынгтона Нігеру будзе залежаць ад захаваньня ў гэтай афрыканскай дзяржаве дэмакратычнага кіраваньня і канстытуцыйнага ладу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG